У дзень вышыванкі маладажоны і немаўля атрымалі віншаванні і падарункі

16:52 / 02.07.2021
601

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у дзень вышыванкі, які адзначаецца 2 ліпеня, у Астравецкім аддзеле ЗАГС урачыста павіншавалі маладажонаў і бацькоў нованароджанай, якія прыйшлі зарэгістраваць сваю дачушку, – тут прайшлі акцыі ГА БРСМ “Падары немаўляці вышыванку” і аддзела ЗАГС “Беларусь мая – мы ўсе адна сям’я”.

IMG_7862.jpg

Акрамя марша Мендзельсона і чулай шлюбнай цырымоніі для дзвюх пар маладажонаў гучалі цёплыя пажаданні ад першага сакратара раённай маладзёжнай арганізацыі Віялеты Алексеявец. Яна павіншавала Таццяну Касюк і Вадзіма Лапшэвіча, а таксама Сандрыну Русецкайце і Дзмітрыя Шкелду з нараджэннем іх сямей, пажадала доўгага шчаслівага сумеснага жыцця і ўручыла ім падарункі. Памятныя сувеніры маладажоны атрымалі і ад начальніка аддзела ЗАГС Аксаны Дзятко.

IMG_7872.jpg

Прайшла ў ЗАГСе і ўрачыстая цырымонія рэгістрацыі нованароджанай. Пакуль маленькая Нікаліна спала ў люльцы, яе бацькі Пётр і Алена Кавальчукі атрымалі першы дакумент дачушкі – пасведчанне аб нараджэнні.

IMG_7899.jpg

– Сям’я – гэта перш за ўсё дзеці, – адзначыла Аксана Дзятко. – Выгадаваць дзіця – няпроста, але самае галоўнае – выхаваць яго годным грамадзянінам, сумленным і прыстойным чалавекам.

– Нараджэнне дзіцяці ў сям’і – неверагодны момант жыцця, які ніколі не забываецца, – далучыўся да віншаванняў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. – Бо маленькі чалавек – гэта цуд! І я рады павіншаваць з гэтым найвялікшым цудам вашу сям’ю.

А Віялета Алексеявец падарыла дзяўчынцы прыгожую вышыванку – няхай яна засцерагае маленькую беларусачку ад нягод і сурокаў.

IMG_7879.jpg




Подписывайтесь на сообщество «Островецкая правда» в Viber по короткой ссылке https://vk.cc/c3yHGs

«Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений