У Дзень Незалежнасці на Астравеччыне маліліся за Беларусь
З усебеларускай малітвы “За Беларусь!” розных канфесій у нашай краіне, у тым ліку і на Астравеччыне, распачалося святкаванне аднаго з самых значных святаў для кожнага беларуса – Дня Незалежнасці.
На ранішняе богаслужэнне многія астраўчане, у тым ліку ваеннаслужачыя і прадстаўнікі раённай улады, прыйшлі ў храмы, каб падчас усебеларускай малітвы ўшанаваць памяць ахвяр нацызма, а таксама памаліцца за будучыню нашай краіны, каб беларусы жылі ў адзінстве і еднасці. Шмат у каго родзічы ваявалі і коштам уласнага жыцця здабывалі мір, таму 3 ліпеня – асаблівы дзень памяці і адначасова падзякі.
– У Дзень Незалежнасці мы маліліся да ўсіх беларускіх святых за наш народ. З гісторыі ведаем, што беларусы – сапраўды шматпакутны народ, – падкрэсліў благачынны Астравецкага благачыння айцец Георгій Савіцкі. – Наша свабода і незалежнасць даліся нам цяжка. Вельмі дрэнна, што калі некаторыя сілы і краіны хочуць пазбавіць нас гэтага. Мы маліліся, каб Гасподзь даў нашаму народу здароўя, шчасця і даўгалецця, каб людзі змаглі зберагчы гэтым мір, за які нашы продкі заплацілі вялікую цану.
У касцёле Святых Космы і Даміяна таксама маліліся за мір, еднасць, узаемаразуменне.
– Малітва яднае людзей, – сказаў вікарый парафіі, ксёндз Станіслаў Краўчанка. – У нашым касцёле мы ўзносілі просьбы за здароўе ўсіх людзей добрай волі, за памерлых, за Айчыну. Бог ёсць любоў – а яна заўсёды перамагае. Дарыце яе іншым, асабліва ў гэты дзень..
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.