Выйшаў з друку першы том збору твораў Станіслава Валодзькі
Беларускі паэт, які воляй лёсу жыве ў Латвіі, застаецца адданым сынам Айчыны, роднай вёсачкі, зямлі, што ўзгадавала і дала крылы. І гэта яскрава праглядваецца ў яго творах.
У першы том увайшлі вершы са зборнікаў «Сцяжына» (1983 год), «У вачах Айчыны» (1996), «Памяці гаючая трава» (2000), а таксама прадмовы да іх.
Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» у рамках дня славянскай культуры правяло прэзентацыю новай кнігі Станіслава Валодзькі. На імпрэзе гучалі вершы паэта і песні на яго словы – «Матчына мова», «Мірта», «Наш масток» і іншыя.
Хочацца спадзявацца, што другі том збору твораў Станіслава Валодзькі не прымусіць сябе доўга чакаць. І што граніцы некалі адкрыюцца – і мы зможам прывітаць паэта-земляка на роднай зямлі і пачытаць яго пранікнёныя, мудрыя вершы.
Роднае поле
Як доўга я ўдачы не ўбачу,
Прыеду ў край родны,
На дол
За вёскай упаўшы,
заплачу,
Уткнуўшыся полю ў падол.
Дзе колісь
дзяды працавалі,
Бацькі шчыравалі ў адно:
Шмат сілы яму аддавалі,
Ды болей вяртала яно.
Такое ў яго біяполе,
Што поле мне ўпасці
не дасць:
Адцягне ўсе крыўды і болі,
Мне сілы і моцы надасць.
Ўспамін жа
то ржышчам уколе,
То зёлкай прылашчыць:
Увысь
Глядзеў я маленькі –
ў прыполе
Вось гэтага поля
калісь.
Я болей ад шчасця заплачу,
Як змыю слязамі тугу:
Вялікай удачай убачу,
Што бачыць Айчыну магу...
І дзе на зямлі ні бываю, –
Радзіма ў вачах паўстае.
Узрушаны, зноў адчуваю
Сябе ў полі зроку яе.
Дай, Божа, не раз мне прыпасці
Да роднага поля свайго!
І бачыцца мне, як ад шчасця
Туманіцца позірк яго…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.