Удзельніцай Рэспубліканскага балю выпускнікоў стала астраўчанка Анжаліка Трусевіч

16:22 / 30.06.2021

54352.jpg

Наша зямлячка скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент”. І ўжо атрымала размеркаванне на радзіму: Анжаліка будзе працаваць інжынерам у Астравецкім РУП ЖКГ.

Чаму менавіта гэта дзяўчына атрымала запрашэнне, чым трэба вызначыцца, каб цябе заўважылі, расказала карэспандэнту “раёнкі” сама Анжаліка.

IMG_6871.jpg

– Атрымаць запрашэнне на такое свята – вялікі гонар. І, разам з тым, – гэта вышэйшая адзнака тваіх старанняў і працы. На баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў трапілі маладыя людзі, якія маюць поспехі ў вучобе і актыўную грамадзянскую пазіцыю, – расказвае астраўчанка. – Рада, што мяне заўважылі: усе 4 гады вучобы я была актывісткай, уваходзіла ў склад студэнцкага савету і добра вучылася. (Усміхаецца.) Усяго з рэспублікі на цырымонію запрасілі толькі 230 выпускнікоў.

– Урачыстасць прайшла ў Палацы Незалежнасці, а святочны канцэрт з удзелам зорак эстрады і фуршэт арганізавалі ў БелЭкспа. Усё было прыгожа! Мы адчувалі сябе нібыта зоркі – не думала, што мне выпадзе такі шанс, што мяне выберуць, як аднаго з лепшых студэнтаў нашай вну, – дзеліцца Анжаліка. – Яшчэ адзін незабыўны момант: віншаванне Прэзідэнта Беларусі і пажаданне так, як і да гэтага, паспяхова скараць чарговыя вяршыні. Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што мы павінны ўвесь час самаўдасканальвацца – каб дасягнуць лепшага, большага, быць карыснымі сваёй Радзіме.

878.jpg

Дзяўчына зазначыла, што за свае поспехі – у іх ліку і той, што яна трапіла на галоўны баль краіны, вельмі ўдзячна не толькі ўніверсітэцкім выкладчыкам, заклалі будучыя зярняткі ў ёй першы настаўнік Тарэса Уладзіславаўна Ластоўская і прадметнікі астравецкай гімназіі №1.

Фота аўтара і з архіва Анжалікі ТРУСЕВІЧ.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: