Фотафакт: у Астраўцы вызначаюць лепшага вальшчыка лесу
Пасля перапынку, які быў абумоўлены пандэміяй каронавіруснай інфекцыі COVID-19, на Астравеччыне адрадзілася традыцыя вызначаць лепшага вальшчыка лесу.
Спаборніцтва сабрала сёння ў Астравецкім лясніцтве больш за 20 працаўнікоў з усіх лясніцтваў раёна і лесапункта. Паспрабаваць сілы і прадэманстраваць вопыт, праўда, не ў заліку, вырашылі і госці са Смаргоншчыны.
Традыцыйна спаборніцтва складаецца з пяці этапаў: валкі лесу, мантажу ланцуга бензапілы, дакладнага пілавання, абрэзкі галін і камбінаванага рэзу драўніны.
З самай раніцы на тэрыторыі лясніцтва лесарубы валілі дрэвы ў вызначаным накірунку, а пасля абеду эпіцэнтр спаборніцтваў перамясціўся ў дрэваапрацоўчы цэх. Адначасова на чатырох пляцоўках майстэрства распілоўкі рознымі спосабамі дэманстравалі вальшчыкі, ну і, канешне, спаборнічалі…
Хто святкаваў перамогу ў індывідуальным і агульным заліках, чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.