Фотарэпартаж з Троіцкага фэсту (+відэа)

19:33 / 30.05.2021

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы штогод збірае ў гервяцкім храме дзясяткі вернікаў.


Па традыцыі пачатак фэсту паклала ўрачыстая імша. Раздзяліць радасць з гервятцамі і гасцямі аграгарадка прыехалі святары з суседніх раёнаў і з Астравеччыны на чале з дэканам, ксяндзом-канонікам Юзафам Багдзевічам. Падчас казання суддзя касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі, ксёндз Андрэй Зайко засяродзіў увагу на Святой Тройцы і шчырасці ў веры і самааданасці Богу продкаў, якія будавалі гэты велічны храм у Гервятах. Падчас урачыстай імшы маліліся на трох мовах – беларускай, літоўскай і польскай. Святочная служба завяршылася працэсіяй вакол касцёла.




Сапраўднае шматнацыянальнае свята, арганізатарамі якога сталі Астравецкі райвыканкам і раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”, разгарнулася на пляцоўцы побач з касцёлам. Напачатку канцэртнай праграмы гледачоў прывіталі пробашч парафіі Святой Тройцы, ксёндз Дзмітрый Леўчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла і намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Генадзь Бычко.


– Гэты год у нашай краіне аб’яўлены Годам народнага адзінства. Цудоўная традыцыя, Троіцкі фэст, збірае на свята ў Гервятах шмат людзей – гэта пацверджанне нашага адзінства,адзначыў Віктар Збігневіч.


Выступленне астравецкіх хору “Польскае рэха Астраўца”, народнага ансамблю інструментаў “Скарбніца”, ансамблю народнай песні “Кемяліна” і творчых калектываў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей – украінцаў, армянаў, казахаў, азербайджанцаў, яўрэяў – нікога не пакінулі раўнадушнымі. Паказ нацыянальных строяў арганізаваў цэнтр беларускіх рамёстваў “Скарбніца”.







Напрацягу дня горад майстроў і гандлёвыя палаткі, якія раскінуліся ля прыкасцёльнай плошчы, вабілі салодкімі пеўнікамі і пернікамі, вырабамі з гліны, лазы і саломкі.




Сімвалічна, што менавіта ў Гервятах, дзе спакон вякоў у згодзе і ўзаемапавазе побач жывуць беларусы, літоўцы, украінцы, сёння панавала суквецце талентаў розных нацынальнасцей з многіх куточкаў Беларусі.

Больш падрабязна пра Троіцкі фэст чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты і глядзіце ў відэасюжэце “ТВА.Твой Астравец”.

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

ostrov-red.ganulich@tut.by


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич
Видео: Алёна Ганулич