Хто стаў лепшым у “Парадзе прафесій”

16:27 / 30.04.2021
Вызначаны пераможцы конкурсу «Парад прафесій».

Журы, у склад якога ўвайшлі работнікі рэдакцыі і прадстаўнікі раённага аб’яднання прафсаюзаў, выбірала 3 здымкі, якія найбольш адпавядалі ўмовам конкурсу.

Так, пераможцам стаў здымак кінолага Арцёма Сазонава, які 6 гадоў служыць на пагранічнай заставе «Астравецкая», і 4 гады – з аўчаркай Флоксі.

15. Арцём Сазонаў.jpg


  Антон Бандарэнка, аўтар здымка: 
– Фота зроблена спецыяльна для конкурсу. Мне хацелася паказаць, што работа кінолага – не тое, што многім падаецца: кіналагічны цэнтр і выставы. Гэта і нялёгкая праца на граніцы, на складанай мясцовасці. Арцём са сваім сабакам раз-два на тыдзень абавязкова патрулюе па бураломе і балоцістых мясцінах прыгранічча.

На 2 месцы – фота Вольгі Бабіч, кіраўніка фізічнага выхавання ДЦРД №1 г. Астраўца, з «абсталяваннем» – дзіцячымі баскетбольнымі мячамі. 

29. Вольга Бабіч.jpg

  Аляксандра Махневіч, аўтар здымка:
– Фота зрабіла спецыяльна для ўдзелу ў конкурсе «Парад прафесій». Доўга не думала, якім яно павінна быць, – Вольга і на рабоце, і ў жыцці такая, як на здымку: пазітыўная, лёгкая, творчая і ў той жа час адказная. Хоць і малады спецыяліст, але з усім спраўляецца на «ўра».

3 месца заняў здымак Веранікі Янко­віч на камбайне. Ужо 2 сезоны бухгалтар КСУП «Гервяты» падчас  гара­чай уборачнай кам­паніі становіцца памочнікам камбайнера, якім з’яўляецца муж Дзмітрый. 

39. Вераніка Янковіч.jpg

  Дзмітрый Янковіч, аўтар здымка:
– Здымак зроблены ў 2019 годзе на мехдвары ў канцы працоўнага дня.  Нягледзячы на тое што Вераніка добра мне дапамагае падчас уборкі, я таксама стараюся аблегчыць яе працу: для жанчыны быць памочнікам камбайнера – справа не з лёгкіх. Адпрацаваўшы, мы збіраліся дахаты, таму выгляд у Веранікі стомлены, але задаволены. Плануем і далей працаваць разам – для нашай сям’і гэта ўжо традыцыя.

5e549595e1162cec2fdcf770bb6607f3.jpg



Галасаванне на прыз глядацкіх сімпатый, якое праводзіла газета “Астравецкая праўда”, у прафсаюзным конкурсе “Парад прафесій” завяршылася.

З самага пачатку галасавання з 44-х фота ў лідарах аказаліся здымкі таксіста Алены Вялікай, выхавацеля Дануты Сухарэўскай, медыцынскай сястры Зоі Корзун, музычнага кіраўніка Аксаны Юркевіч, кінолага Арцёма Сазонава і галоўнага агранома Рыгора Яроміна.

Усяго ў галасаванні прыняло ўдзел 1 510 чалавек.

Лепшым, па меркаванні наведвальнікаў, якія маглі пакінуць свой “лайк” за адзін з фотаздымкаў, стала фота Арцёма Сазонава (416 галасоў), які даслаў на конкурс аўтар Антон Бандарэнка.

Чакаем Антона Бандарэнку ў рэдакцыі, каб уручыць абяцаны прыз.

Вынікі галасавання можна паглядзець тут 

Віншуем пераможцаў! 






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Главный администратор