Вынікі раённага этапу рэспубліканскага праекта “ЭкаЦімураўцы” падвялі ў цэнтры творчасці

16:13 / 29.04.2021

Лепшы цімураўскі атрад, які прасоўвае зялёныя ідэі і стаіць на ахове навакольнага асяроддзя, вызначылі на падвядзенні вынікаў раённага этапу рэспубліканскага праекта “ЭкаЦімураўцы”.

IMG_4781.jpg

У нашым раёне зялёную ініцыятыву цэнтральнага савета РА БРПА падтрымала 3 піянерскія дружыны: імя Вольгі Соламавай Гервяцкай СШ, імя Міхаіла Кляцоўскага Міхалішкаўскай СШ і імя Франца Паташкевіча гімназіі №1 г. Астраўца.

На працягу года дзеці выконвалі інтэлектуальныя, творчыя і доследныя заданні экалагічнай накіраванасці, а іх вынікі выкладвалі ў электронны дзённік, дэманструючы на старонках школьных суполак у “ВКантакце”. Акрамя таго, юныя ахоўнікі прыроды распрацоўвалі і ўвасаблялі ў жыццё экаініцыятыву, расказаць пра якую трэба было ў вочным фармаце.

IMG_4757.jpg

– Раз на месяц атрады атрымлівалі доступ у рэжыме анлайн да аднаго з тэматычных пакетаў заданняў пра ваду, паветра, раслінны і жывёльны свет, абарачэнне адходаў і іншыя, – расказвае старшыня раённай піянерскай арганізацыі Дзіяна Кісель. – Па меры праходжання піянерамі кожнага этапу я размяшчала рэйтынгавую табліцу, з якой дзеці маглі бачыць вынікі -- свае і сапернікаў. Па маіх назіраннях і па словах саміх удзельнікаў, самай цікавай для іх была доследная работа.

Падвядзенне вынікаў і абарона праектаў юных эколагаў адбыліся ў Астраўцы. У якасці экспертаў выступілі намеснік дырэктара цэнтра творчасці Анастасія Ляховіч, інжынер лясгаса Юрый Касцюкевіч і старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Раткевіч.

Так, каманда гервяцкіх цімураўцаў распрацавала праект “НоваЭРА”. Актывісты расказалі, што, правільна ўтылізуючы смецце, можна дапамагчы навакольнаму асяроддзю, і што з прыродай трэба таксама ўмець размаўляць.

Міхалішкаўскія ахоўнікі прыроды прадставілі ініцыятыву “Чысты пасёлак”. Дзеці прэзентавалі свой вопыт па заахвочванні аднавяскоўцаў да раздзялення адходаў, барацьбы з несанкцыянаванымі звалкамі і падтрыманні парадку ў месцах адпачынку.

Гімназічныя актывісты прапанавалі праект “Экадабрыня”, галоўная мэта якога – азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылягаючай да гімназіі і стварэнне сцежкі здароўя.

У выніку найбольшую суму балаў (26 з 28 магчымых) за завочны і вочны этапы набралі піянеры дружыны імя Міхаіла Кляцоўскага – яны будуць удзельнічаць у абласным этапе.

IMG_3804.jpg

Цімураўцы з дружын імя Вольгі Соламавай і імя Франца Паташкевіча з аднолькавай колькасцю ачкоў (па 24) аказаліся на 2 месцы.

Пераможцы і прызёры атрымалі не толькі дыпломы, падарункі. Галоўнае – яны сталі на ахову экалогіі, бо, па словах саміх дзяцей, няправільна лічыць, што чалавек -- гаспадар прыроды, ён усяго яе частка.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: