Студатрады выйшлі на старт
Камандзіры студэнцкіх атрадаў атрымалі пуцёўкі ва ўрачыстай абстаноўцы – трэці працоўны семестр 2021 распачаўся на Астравеччыне.
Сёлета да работы ў сельскагаспадарчай і экалагічнай галіне плануецца заахвоціць 350 чалавек. Моладзь падзеляць на 16 атрадаў, якія будуць названы ў гонар ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Падчас урачыстага адкрыцця трэцяга працоўнага семестра, якое прайшло ў райкаме ГА БРСМ, першы сакратар маладзёжнай арганізацыі Віялета Алексеявец растлумачыла лідарам студатрадаў прававыя і псіхалагічныя моманты стасункаў з падлеткамі. Таксама абмеркавалі план работы атрадаў і правядзенне спартыўных і культурна-пазнавальных мерапрыемстваў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.