Тэсты рашалі, газету малявалі, ПДР прапагандавалі – у Астраўцы прайшоў раённы злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху
Адказаць на пытанні па правілах дарожнага руху і аказанні медыцынскай дапамогі пацярпеламу, намаляваць насценгазету, зрабіць відэапрэзентацыю, праехаць на веласіпедзе па вузенькай дошцы ці “васьмёркай” паміж фішак – з гэтымі і іншымі заданнямі спраўляліся ўдзельнікі раённага злёту-конкурсу атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, які прайшоў на базе СШ №3.
Сёлета ў юных інспектараў паспрабавалі перакваліфікавацца вучні трох гарадскіх школ, гімназіі №1, Варнянскага НПК, Гудагайскай СШ і Рымдзюнскай СШ з літоўскай мовай навучання. Ды хутка зразумелі, што няпростая гэта справа: перш чым інспектарам стаць, трэба сваю годнасць даказаць, прайшоўшы выпрабаванні ў двух шматбор’ях: “Юны інспектар” і “Юны прапагандыст”.
Наколькі добра школьнікі ведаюць, як паводзіць сябе на дарозе ці паблізу яе , высвятляў старшы інспектар ДПС Уладзімір Васілевіч падчас пісьмовага тэсту. Адны з пытаннямі спраўляліся хутка і ўпэўнена, але былі і такія, што засяроджана чухалі патыліцу, успамінаючы правільны адказ.
У выглядзе пісьмовых заданняў правяралі і медыцынскую падрыхтоўку.
Відовішчным было фігурнае ваджэнне веласіпеда. Праехаць дошку-арэлі, выканаць “васьмёрку”, “упісацца” ў вузенькі тунэль паміж фішак і пераадолець “трасучку” – наколькі гэта няпроста, упэўніўся кожны ўдзельнік каманды. Справіцца з выпрабаваннем без ніводнага штрафнога бала было проста нерэальна.
Сутнасць заданняў другога шматбор’я тлумачыла яго назва – “Юны прапагандыст”. Відэапрэзентацыя “Мой атрад”, конкурс насценгазет і агітацыйна-мастацкае прадстаўленне – падчас гэтых творчых выпрабаванняў каманды арыгінальна заклікалі не парушаць правілы дарожнага руху і заахвочвалі далучацца да іх атрадаў.
Пераможцаў злёту-конкурсу вызначалі па агульнай суме балаў. Лепшымі юнымі інспектарамі дарожнага руху сталі ўдзельнікі з Гудагайскай СШ – дарэчы, вучні гэтай школы не першы раз становяцца лідарамі спаборніцтва. Другое месца заняла каманда СШ №3, а трэцяе – гімназіі №1.
Кожны ўдзельнік каманды-пераможцы і каманд-прызёраў атрымаў падарунак ад арганізатараў і спонсараў злёту-конкурсу: райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, аддзялення ДАІ і аддзела адукацыі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.