Адкрыццё новага аўтавакзала плануецца ў першым паўгоддзі
11:46 / 23.04.2021
Як нагадаў начальнік будаўнічага ўпраўлення «Гроднапрамбуд-Атам» Юрый Бова, будаўніцтва пачалося ў ліпені 2020-га.
– Ужо выканана 60% праекта, – расказвае Юрый Юр’евіч. – Засталіся работы па аздабленні і добраўпарадкаванні тэрыторыі. У графік мы ўкладваемся, працуем 6 дзён на тыдзень, некаторыя рабочыя – зменамі па 12 гадзін. Не спынялі работы і зімой.
У цэнтральнай частцы будынка будзе зала для пасажыраў на 50 месцаў. Функцыянальныя зоны падзелены на 2 крылы. Пляцоўкі для аўтобусаў таксама размесцяцца справа і злева ад цэнтральнага ўваходу пад шклянымі навесамі з фасадамі з керамаграніту. Такімі ж па стылі будуць выхады, якія вядуць на пасадку.
Разбавіць холад каменю лёгкая і цёплая каляровая атынкоўка. Для людзей з аслабленым зрокам прадугледжана тактыльная плітка, для інвалідаў-калясачнікаў – пандусы, плітка, якая накіроўвае рух каляскі, беспарожныя ўваходныя зоны.
Тры камплекты зарадак для аўтобусаў і 1 – для легкавых аўтамабіляў будуць устаноўлены на тэрыторыі аўтавакзала – скарыстацца апошняй зможа кожны ўласнік электрамабіля.
ЛІЧБЫ
* каля 60 чалавек задзейнічана на будаўніцтве;
* агульная плошча забудовы 18 тысяч м2, з іх 812 м2 – будынак аўтавакзала;
* 60 дрэў будзе пасаджана падчас добраўпарадкавання тэрыторыі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.