Актыўна, старанна, чыста – на Астравеччыне прайшоў суботнік
Зрабілі свет, а разам з тым і населеныя пункты раёна і наш горад чысцейшымі і прыгажэйшымі тыя, хто прыдачыніўся да суботніка. Сёлета ён аб’яўлены на 17 красавіка. Аднак многія прадпрыемствы і арганізацыі вырашылі не абмяжоўвацца адным днём – некаторыя працавалі на працягу тыдня.
Брацкія магілы і помнікі загінулым воінам і землякам, зоны адпачынку на Янаўскім і Альхоўскім вадасховішчах, прыбярэжныя палосы рэк і лясныя масівы побач з Астраўцом і іншымі населенымі пунктамі раёна, лесапаркавая зона і тэрыторыя спартыўна-аздараўленчага комплексу «Імпульс», дзіцячы аздараўленчы лагер «Ластаўка» і тэрыторыі, замацаваныя за арганізацыямі, прадпрыемствамі і ўстановамі, – папрацаваць ў ахвоту і прынесці карысць сваёй малой радзіме мог любы.
Прыбраць за сабой і іншымі – на жаль, апошняе здараецца часцей за ўсё – выйшлі актывісты грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікі і работнікі ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Астравеччыны, дэпутаты, ваеннаслужачыя, дарослыя, моладзь і дзеці.
Узброіўшыся граблямі, посцілкамі, каб скласці сухую траву і галінкі дрэў, пакетамі для смецця, астраўчане і жыхары вёсак і аграгарадкоў выйшлі наводзіць парадак. Хтосьці дапамагаў сельгаспрадпрыемствам, прыбіраючы каменне з палёў, нехта садзіў дрэвы і кусты.
І на вачах чысцелі, прыгажэлі палі, ускрайкі лесу, узбочыны дарог, вуліцы, зялёныя зоны горада і раёна.
– Суботнікі, канешне, аб’ядноўваюць людзей, але часам не варта чакаць спецыяльна вызначанага дня – каб было чыста і прыгожа трэба працаваць пастаянна, – лічаць многія з тых, хто ў месячнік па навядзенні парадку на зямлі, і ў гэты суботні дзень прыдачыніўся да добрых спраў.
І з гэтымі словамі нельга не пагадзіцца, бо з дзіцячых гадоў кожнаму з нас вядома неаспрэчная ісціна, што мы ў адказе за тых, каго прыручылі, –чытайце: за родны край, у якім жывём!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.