Пра што пісала «Астравецкая праўда» ў юбілейныя гады: 15 красавіка
09:19 / 18.04.2021
Першы нумар «Астравецкай праўды» – на той час «Большэвіцкі арганізатар» – выйшаў 29 мая 1941 года. З таго часу – з перапынкам на гады Вялікай Айчыннай вайны і падчас расфарміравання Астравецкага раёна ў 1962-1965 гады – газета ўвесь час была побач з чытачамі, расказвала навіны, дапамагала вырашаць праблемы, віншавала са святамі і спачувала ў бядзе.
Прапануем зазірнуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады.
Герой працы
Прыемная навіна прыляцела ў Астравецкае будаўніча-мантажнае ўпраўленне меліярацыі.
Старшы машыніст-экскаватаршчык Франц Іосіфавіч Паташкевіч удастоены вышэйшай урадавай узнагароды – звання Героя сацыялістычнай працы. З гэтай нагоды ў клубе БМУ адбыўся ўрачысты сход.
Як адзначаецца ў артыкуле, у 1966 годзе пры плане 33 тысячы кубаметраў грунту Паташкевіч выняў 56, у наступныя гады гэтая лічба дасягала 66 і нават 68 тысяч.
За пяцігодку экскаватаршчык сэканоміў 4 тоны паліва, 318 кілаграмаў змазачных матэрыялаў, 475 метраў тросу, унёс 4 рацыяналізатарскія прапановы, якія далі значны эканамічны эфект.
16 красавіка 1981 года
Двухмесячнік парадку
У Астраўцы аб’яўлены двухмесячнік па навядзенні чысціні і добраўпарадкаванні пасёлка.
Усім домаўладальнікам, кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў прапанавана актывізаваць работу па добраўпарадкаванні, ачыстцы і азеляненні двароў, прывядзенне ў парадак прылягаючых частак вуліц, смеццезборнікаў, калодзежаў, рамонце і афарбоўцы агароджы.
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны пераходнымі вымпеламі і Ганаровымі граматамі пасялковага Савета.
17 красавіка 1991 года
З новага ўраджаю
З Гервяцкага лясгаса на Сольскі агароднінасушыльны завод паступіла больш за 20 тон бярозавага соку.
У кансервавым цэху прадпрыемства яго перапрацоўвалі, дадаючы ў сок цукар і іншыя кампаненты.
Напой з бярозавіку – першая прадукцыя прадпрыемства з сыравіны новага ўраджаю. Вялікая колькасць яго накіроўвалася ў гандлёвую сетку.
18 красавіка 2001 года
Аперацыя «П’яны вадзіцель» праходзіла ў Астраўцы.
Яна была накіравана на выяўленне на дарозе нецвярозых пешаходаў, вадзіцеляў, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, перавышаюць устаноўленную хуткасць руху.
Па словах начальніка ДАІ Віктара Макарэвіча, самы аварыйны перыяд на дарогах – май-верасень, яго пік прыпадае на жнівень. Гэтаму ёсць відавочнае тлумачэнне – час адпачынкаў і канікулаў, адпаведна канцэнтрацыя транспарту і пешаходаў павялічваецца. Галоўнай прычынай аварый, як правіла, з’яўляліся п’яныя вадзіцелі.
16 красавіка 2011 года
Суперсеялка – супермеханізатару Новы пасяўны агрэгат набылі ў СВК «Міхалішкі».
АППМ-6 – сумесная распрацоўка нарвежскай кампаніі і Мінойтаўскага рамонтнага завода. Яго плюс у тым, што не трэба дадаткова праводзіць апрацоўку глебы, усё робіцца за адзін праход. У выніку эканоміцца паліва і час, захоўваецца вільгаць. Прадукцыйнасць агрэгата – не менш 6 гектараў у гадзіну.
Тэхніку даверылі вопытнаму адказнаму механізатару Аляксандру Субаткевічу.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.