«Аматары кніг» вучацца ў Гервяцкай сярэдняй школе
08:15 / 30.03.2021
Ідэя стварыць клуб «Аматары кніг» з’явілася ў 2018 годзе, калі абмеркаванне з вучнямі серыі «Зверскі дэтэктыў» Ганны Старабінец зацягнулася да позняга вечара.
Інтэрактыўныя формы, свабода выказвання думак, кніжныя навінкі – усё гэта прыцягвала школьнікаў – і колькасць удзельнікаў аб’яднання з 6 вырасла да 15-ці.
У клуба ёсць нефармальныя правілы: на пасяджэнне можна прыйсці нават не дачытаўшы да канца твор; кніга – гэта праца пісьменніка, якую трэба паважаць; не варта баяцца выказвацца – не бывае правільнага ці памылковага меркавання; галоўная задача кніжнага клуба – жывыя стасункі праз літаратуру.
– Я ўсцешана, што змагла заахвоціць дзяцей да чытання, – дзеліцца Таццяна Максімюк. – Наперадзе ў нас шмат планаў. Напрыклад, наведаць кніжны кірмаш у Мінску, а таксама ўвесці традыцыю чытання ўголас у нашай школе, накшталт нямецкага Дня чытання, які адзначаецца ў трэцюю пятніцу лістапада.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.