Як ідзе будаўніцтва малочна-таварнага комплексу ў Смілгах
14:42 / 17.03.2021
Як ідзе будаўніцтва, даведаўся карэспандэнт у намесніка дырэктара КСУП «Гудагай» па прамысловай дзейнасці Сяргея Жука.
– На новым комплексе прадугледжана 2 кароўнікі з боксавым утрыманнем жывёлы, малочны блок з даільнай устаноўкай «паралель «2х16», цэх сухастойных кароў і ацёлу і будынак на 150 сухастойных кароў. Неаспрэчны плюс праекта ў прывязцы комплексу да малочна-таварнай фермы «Смілгі». Гэта дазволіць выкарыстоўваць памяшканні, якія ёсць, для вырошчвання цялушак для аднаўлення статка. Плануецца, што на новым комплексе – як і на астатніх – будзе закрыты цыкл камплектавання статка: малочныя каровы будуць гадавацца на месцы, – расказаў Сяргей Жук. – Тэндар на распрацоўку праекта выйграў Гроднасельпраект, а на правядзенне будаўнічых работ – адкрытае акцыянернае таварыства «Будаўнік» (г. Ашмяны). Работы пакуль фінансуюцца з уласных сродкаў. Чакаем крэдыту, які выдзеліць Банк развіцця на ільготных умовах.
– Зроблена перакрыццё аднаго жывёлагадоўчага памяшкання, дзе будуць утрымлівацца сухастойныя каровы, пачалося будаўніцтва другога кароўніка, заліты фундаменты практычна ўсіх аб’ектаў, да завяршэння падыходзіць узвядзенне трансфарматарнай падстанцыі, пракладзена каналізацыя, прабіта свідравіна – будзем ставіць воданапорную вежу, – працягвае Сяргей Яўгенавіч. – Завяршыць будаўніцтва комплексу павінны да канца гэтага года. Яго ўвод у эксплуатацыю запланаваны на май 2022-га. Выхад МТК на максімальную загузку чакаецца не раней за люты 2024-га.
Будаўніцтва гэтага аб’екта дазволіць вывесці жывёлагадоўлю гаспадаркі на новы ўзровень. Акрамя гэтага, з’явяцца 24 новыя рабочыя месцы.
ДА ВЕДАМА
Праект па стварэнні новага жывёлагадоўчага аб’екта прайшоў конкурсны адбор і трапіў у лік васьмі лепшых у рэспубліцы. На яго рэалізацыю сельгаспрадпрыемства атрымае дзяржпадтрымку.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.