Пагаварыў ксёндз з прыхаджанкамі
13:03 / 16.03.2021
Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.
Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».
У часы перабудовы, калі скончыўся перыяд татальнай бязбожнасці і сталі адкрывацца храмы, людзі пацягнуліся да веры: хто са шчырым сэрцам прагнуў малітвы і пакаяння, хто з цікаўнасці ці каб адпавядаць новай модзе, а хто і для таго, каб на іншых паглядзець ды пагаварыць.
Аднойчы дзве пажылыя жанчыны, даведаўшыся, што прыслалі маладога прыгожага ксяндза, вырашылі нарэшце выбрацца да свайго парафіяльнага касцёла ў суседнюю вёску.
Дарога была няблізкай. Бабулькi прытаміліся, але, на шчасце, іх падабрала спадарожная машына. Кіроўца аказаўся чалавекам гаваркім, стаў цікавіцца, куды сабраліся жанчыны, – тыя паведамілі, што ў касцёл.
– Ці часта вы там бываеце? Можа, чулі, якi ксёндз там служыць? Цi падабаецца ён парафіянам? – працягваў дапытвацца вадзіцель.
Вяскоўкі сталі наперабой расказваць, што ў касцёле былі так даўно, што ўжо і забыліся, калі. Але сёння вырашылі схадзіць, каб паглядзець на новага ксяндза – людзі кажуць, што малады і надта прыгожы.
Але ж, расказвалі, скача туды-сюды, як жвавы казёл, ды на маладых дзяўчат заглядаецца, – падвялі вынік размовы жанчыны. Машына ўжо пад’язджала да храма.
Бабулi, падзякаваўшы кіроўцу і паабяцаўшы памаліцца за яго, выйшлі з салона. А за імі – і вадзіцель.
Здзіўленыя пасажыркі пацікавіліся:
– І ты таксама ў касцёл ехаў, сынок? Хто ж ты, чый? Пэўна ж, не з мясцовых…
Кіроўца ўсміхнуўся і адказаў:
– А я той самы малады жвавы казёл, што па касцёле скача ды на дзяўчат заглядваецца.
Бабулек праз пару хвілін, калі прайшло здранцвенне, як ветрам здзьмула – ніхто іх больш не бачыў ні ў касцёле, ні ў той вёсцы, дзе ён знаходзіўся.
Аксана БАГДАНАВА