Адзіны ў раёне даяр працуе на МТФ «Ліпнішкі»
08:57 / 16.03.2021
Выбар такой незвычайнай прафесіі быў выпадковым.
– Кім я толькі ні працаваў: пастухом, даглядчыкам… Але даярская справа прыйшлася па душы. Удваіх з жонкай падмяняем іншых даярак. Год назад у «Гудагай» перайшлі з «Гервят». Я працаваў на малочна-таварным комплексе «Рымдзюны», там і навучыўся даіць кароў, – расказвае мужчына. – Тры сястры таксама працуюць аператарамі машыннага даення.
Мужчына прызнаецца, што дойка кароў на комплексе і на ферме адрозніваецца: у першым выпадку працэс цалкам камп’ютарызаваны – толькі паспявай апрацоўваць вымя і прымацоўваць даільны апарат, у другім – даводзіцца схіляцца перад кожнай каровай, каб прычапіць прыбор.
– Графік: дзень праз два. Даю выхадныя дзвюм даяркам, – расказвае пра працоўныя нюансы даяр. – Колькасць галоў пастаянна мяняецца. У адрозненне ад аператараў машыннага даення на комплексах, якія толькі дояць, мы яшчэ даглядаем цялят – імі больш апякуецца жонка, я ж падношу малако, перасцілаю ў клетках.
На долю Вячаслава выпала шмат выпрабаванняў: ён зведаў смак сіроцкага хлеба, здаралася, і памыляўся ў жыцці, але знаёмства з другой палавінкай кардынальна змяніла лёс мужчыны – ён асеў на Астравеччыне.
– Родам я з Крупскага раёна. Дзяцінства ўзгадваць не хочацца, – па-мужчынску скупа расказвае Вячаслаў. – З Людмілай мяне пазнаёміў сябар. Доўгі час мы ліставаліся, а потым сустрэліся і ўжо не расставаліся. Жывём у Ліпнішках, лічы, побач з фермай – тут нам далі дом. У сям'і падрастаюць дзве дзяўчынкі: 17-гадовая Света і 9-гадовая Эвеліна. Трымаем свіней, гусей. А кароў нам на рабоце хапае, – усміхаючыся, гаворыць на развітанне даяр.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.