Чаму Іосіф Жэгарыс больш за ўсіх падымаўся на сцэну на свяце аграрыяў
11:47 / 27.11.2020
Па выніках уборачнай кампаніі мужчына прызнаны лідарам раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых сярод камбайнераў, што працуюць на тэхніцы, якой больш за 10 гадоў; пераможцам абласнога спаборніцтва, якое штогод ладзіць прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. Таксама працаўнік атрымаў Падзяку старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Нагод для знаёмства – хоць адбаўляй!
Іосіф Жэгарыс – адзін з самых вопытных механізатараў саўгаса. Працоўны шлях бацькі абраў і сын Валерый, які, да слова, сёлета прызнаны адным з лепшых механізатараў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».
– Сёлетняе жніво было для мяне 36-м, – гаворыць мужчына. – Працую на камбайне «Ліда-1300», якому ўжо 15 гадоў. Ён у мяне дагледжаны: хоць цяпер завадзі і едзь у поле – тэхніка адны рукі любіць. (Усміхаецца.) Толькі нядаўна паставіў на захаванне свой агрэгат: абмалочваў рапс, збожжа, свірэпіцу, грачыху, травы на насенне...
Работа для механізатара ў гаспадарцы знойдзецца заўсёды: зімой на трактары МТЗ-1221 Іосіф Жэгарыс возіць з малочна-таварных комплексаў арганіку, вясной на «Расе» апрацоўвае пасевы, з лета да восені на «Лідзе» абмалочвае збожжа і травы.
– У сельскай гаспадарцы з 1984 года. Пасля арміі як сеў за руль трактара, так да гэтага часу і працую, – гаворыць лепшы камбайнер вобласці. – Я на сваім месцы: люблю вёску, зямлю – у горадзе доўга быць не магу. Сын, відаць, пайшоў па мне – жыве ў Падольцах. Дачка, па адукацыі гісторык, знайшла сваё шчасце ў Санкт-Пецярбургу. Да пандэміі гасцілі ў яе – зяць праводзіў экскурсію па гэтым цудоўным горадзе. Але мне па душы вясковыя прасторы.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.