Сумка, заяц, кніжка і іншыя цацкі адправяцца маленькім адрасатам
У райкаме ГА БРСМ падвялі вынікі конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Усе фарбы жыцця для цябе».
На прапанову раённай маладзёжнай арганізацыі зрабіць цацку-сувенір і даслаць яе на конкурс адгукнуліся многія – было прадстаўлена 49 работ. Напэўна, немалое значэнне меў той факт, што конкурс праводзіўся да Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю і пасля вызначэння пераможцаў усе цацкі будуць перададзены дзецям з рознымі захворваннямі.
У выніку больш за ўсё журы спадабалася работа Ксеніі Мароз з Гудагайскай СШ, якая даслала набор цацак «Усе колеры вясёлкі для цябе» і арыгінальную сумачку. Другое месца заняла Юлія Бруйко з СШ №2, якая зрабіла прыгожага зайца, а трэцяе – Вікторыя Іванцэвіч з Кямелішкаўскага НПК з «Вясёлай кніжкай» для развіцця маторыкі. Іх чакаюць падарункі ад арганізатараў конкурсу.
Набор цацак Ксеніі Мароз
Сумачка Ксеніі Мароз
Заяц Юліі Бруйко
Кніжка Вікторыі Іванцэвіч
Аднак і астатнія канкурсанты могуць смела лічыць сябе пераможцамі, бо няма лепшай узнагароды, чым удзячнасць за добрыя ўчынкі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.