Ігар Гудзінскі з КСУП «Гервяты» прызнаны лепшым корманарыхтоўшчыкам вобласці
10:59 / 25.11.2020
– Узнагароду мне ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. Таксама адзначыў райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, – расказвае Ігар Браніслававіч. – Прыемна, што нашу работу бачаць і цэняць.
Ігар Гудзінскі, які нарадзіўся і вырас у вёсцы Пелегрында, не шукаў лёгкіх дарог – як кажуць, дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся.
– У 1994 годзе прыйшоў працаваць у калгас, 2 гады адслужыў у аўтамабільных войсках і вярнуўся ў родную гаспадарку, – успамінае мужчына. – З жонкай Святланай мы з адной вёскі, з дзяцінства бегалі аднымі сцежкамі, вучыліся ў адной школе. Яна таксама працуе ў КСУП «Гервяты» – у кансервавым цэху. Дачцэ Карыне ўжо 22 гады.
Від работ механізатара залежыць ад сезону: зімой падмяняе калег на «Маніту», вясной на «Расе» падкормлівае пасевы, з лета да позняй восені шчыруе на кормаўборачным камбайне.
– Усцешыла, што за ўсе гады работы ў гаспадарцы сёлета мне даверылі новую тэхніку, – прызнаецца Ігар. – На «Ягуары» працаваць адно задавальненне. У сярэднім за дзень падымаў і здрабняў каля 300 тон травы. Кукуруза больш важкая – «набіваў» пад 700 тон.
Разам з Ігарам Гудзінскім на корманарыхтоўцы ў КСУП «Гервяты» працавалі Валянцін Гайдуль, які, дарэчы, заняў 3-е месца ў раёне ў гэтым відзе работ, Аляксей Герасім і Міхаіл Янч.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.