Лепшыя зернесушыльшчыкі раёна працуюць у КСУП «Гервяты»
12:56 / 24.11.2020
На зернесушыльным комплексе «ЛідАрай» мужчыны працавалі чацвёрты сезон – і, да слова сказаць, паспяхова. Летась, напрыклад, яны святкавалі перамогу ў спаборніцтве райкама прафсаюза работнікаў АПК. Сёлета Франц і Юрый таксама адны з першых у раёне давялі да патрэбнай кандыцыі 2 тысячы тон збожжа.
– Сакрэтаў поспеху няма, – гаворыць Юрый Баравік. – Працавалі старанна, як і ў мінулыя сезоны. Калі не памыляюся, каля 7-мі тысяч тон рапсу і збожжа дасушылі. А яшчэ колькі грэчкі, бабоў, кукурузы!
– Гэта не толькі наша перамога, – да размовы далучаецца Франц Тотчык. – Але і Анатоля Сасноўскага – ён працаваў у нашым звяне, але потым звольніўся: засталіся з Юрам удваіх.
Хоць у мужчын розны стаж работы ў гаспадарцы, працаваць разам падчас уборкі ім камфортна.
– У «Гервятах» я адзін з найстарэйшых работнікаў: працую больш за 30 гадоў. Пачынаў пры Вячаславе Адахоўскім, – працягвае Франц, які працуе ў КСУП «Гервяты» вадзіцелем. – Сёлета ўраджай парадаваў. У наступным годзе, думаю, таксама будзем у пары з Юрам сушыць збожжа.
Дарога Юрыя Баравіка ў сельскую гаспадарку пачалася са жніва. Летам 2014-га юнак уладкаваўся ў СВК «Гервяты» памочнікам камбайнера – і ўцягнуўся: адчуў водар жніва, спазнаў смак камбайнерскага хлеба. З перапынкам на службу ў арміі малады чалавек працуе ў КСУПе электрагазазваршчыкам.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.