«Рымскія канікулы» на «Алімпе мастацтва» ці Новыя дыпломы юных астраўчан
12:13 / 22.11.2020
Як растлумачыла дырэктар школы Марына Арлоўская, удзел праходзіць дыстанцыйна: на конкурс дасылаецца відэа выступлення юных спевакоў і музыкантаў, а мастакі ў залежнасці ад патрабавання ўмоў прадстаўляюць здымкі сваіх работ або пасылаюць арыгіналы.
За апошні час таленты Астравеччыны зноў сабралі добры ўраджай узнагарод.
Міжнародны конкурс-фестываль еўрапейскай асацыяцыі культуры «Толькі наперад!»
Бачна, выхаванцы мастацкага аддзялення пад кіраўніцтвам настаўніка Дзіяны Ендзы натхніліся назвай конкурсу і прадставілі ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» работы з яркімі прыгожымі вобразамі і бездакорнай тэхнікай выканання – да іх немагчыма было застацца раўнадушнымі. У выніку Валерыя Несцер, Сафія Ендза, Анастасія Ёдзік і Антон Скерла ўзнагароджаны Дыпломамі лаўрэата І ступені.
Сафія Ендза з навагоднім ліхтарыкам
Уразілі журы таксама астравецкія чытачы і паэты. У намінацыі «Мастацкае слова, паэзія» выхаванцы Таццяны Собалевай Кіра Біратка і Варвара Хромых адзначаны Дыпломам лаўрэата І ступені.
Міжнародны конкурс-фестываль «ПіцерФэст»
Прыемная навіна прыляцела з культурнай сталіцы Расіі. Яўгенія Краўчанка, якая займаецца ў Марыны Радкевіч, прадэманстравала віртуозную ігру на фартэпіяна, заваяваўшы на гэтым музычным спаборніцтве Дыплом лаўрэата І ступені.
Міжнародны замежны конкурс-фестываль выканаўчага мастацтва «Рымскія канікулы»
Спевакі і музыканты Астравеччыны не пабаяліся паспрабаваць свае сілы на конкурсе такога ўзроўню – і не прагадалі. Іх нумары атрымалі высокую ацэнку, а выканаўцы – адпаведныя ўзнагароды.
Так, Дыпломам лаўрэата І ступені адзначаны народны ансамбль народных інструментаў «Скарбніца», якім шмат гадоў кіруе вопытны педагог Надзея Шарэйка.
Ярка засвяцілі на конкурсным небасхіле і юныя зорачкі-вакалісты. У акадэмічных спевах не было роўных вучню Дануты Блашкевіч Аркадзю Веську, а ў эстрадным – Валерыі Дарашкевіч, якая займаецца ў Ірыны Бордак, – яны атрымалі Дыпломы лаўрэата І ступені.
Годна прадставілі наш раён і юныя музыканты: піяністка Наталля Камароўская (настаўнік Таццяна Падгайская), скрыпачка Яна Яльніцкая (настаўнік Вольга Гульбіцкая), гітарыст Ягор Лупякоў (настаўнік Аксана Сяўко) і цымбалістка Эмілія Далінчык (настаўнік Людміла Столяр). Творчыя нумары астраўчан адзначаны Дыпломамі І ступені.
Міжнародны конкурс-фестываль «Алімп мастацтва»
Яшчэ адна таленавітая вучаніца Людмілы Столяр Анастасія Гульбіцкая прадэманстравала майстэрства ігры на цымбалах на творчым спаборніцтве, вынікі якога падводзілі ў Санкт-Пецярбургу. У выніку дзяўчына пакарыла мастацкі алімп і стала ўладальніцай Дыплома лаўрэата І ступені.
Фото носит иллюстративный характер
Міжнародны конкурс дзіцячай творчасці «Таямніцы падводнага свету»
Спазнаць гэтыя самыя таямніцы праз гульню фарбаў і адценняў вырашыла двое юных мастакоў – Валерыя Несцер і Аляксей Бабіч. Пад кіраўніцтвам педагога Дзіяны Ендзы яны адлюстравалі на паперы сваё бачанне падводнага свету, якое прыйшлося даспадобы журы. Работы астраўчан адзначаны Дыпломамі І ступені.
Міжнародны творчы конкурс «Шэдэўры з паперы»
Уменне ствараць папяровую прыгажосць цудоўна прадэманстравала Сафія Ендза. Дзяўчынка зрабіла арыгінальны навагодні ліхтарык. За выдатную работу аўтар атрымала Дыплом І ступені.
Віншуем выхаванцаў і настаўнікаў Астравецкай ДШМ з новымі дасягненнямі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.