Напярэдадні прафесійнага свята лесаводы прымалі віншаванні
Напярэдадні Дня работнікаў лесу зала дзіцячай школы мастацтваў сабрала працаўнікоў Астравецкага, цяпер ўжо вопытнага, лясгаса і лясніцтваў – яны прымалі віншаванні з нагоды свайго прафесійнага свята.
Пасля гімна лесаводаў прывітальным словам урачыстасць адкрыў дырэктар ДЛГУ «Астравецкі вопытны лясгас» Рыгор Долгі.
– Сёлета наша лесагаспадарчая ўстанова занесена на раённую Дошку гонару. Па выніках спаборніцтваў за 6 месяцаў бягучага года ў сацыяльна-эканамічным развіцці сярод лясгасаў вобласці мы перамаглі. Напачатку верасня нашаму лясгасу прысвоены статус «вопытны». Гэтыя, і не толькі дасягненні, – плён працы работнікаў і ветэраў, – адзначыў Рыгор Мечыслававіч. – Дзякуй вам за адданасць лясной справе і калектыву. Напярэдадні прафесійнага свята, а яно сёлета ў нас асаблівае – у гэтым годзе адзначаецца 75-годдзе Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання – жадаю кожнаму здароўя, міру і дабра.
Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі былі ўзнагароджаны егер Станіслаў Пашкевіч і ляснічы Катлоўскага вопытна-вытворчага лясніцтва Аляксей Мазырка. Грамату Мінлясгаса атрымалі галоўны ляснічы ДЛГУ «Астравецкі вопытны лясгас» Віктар Лях і майстар дрэваапрацоўчага цэху Мар’ян Рыпінскі; падзякі – майстар і станочнік ДАЦа Аляксей Заступневіч і Аляксандр Валэйка, а таксама майстар лесу Гервяцкага лясніцтва Андрэй Смольскі.
Са святам лесаводаў Астравеччыны павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка:
– Астравецкі вопытны лясгас – своеасаблівы брэнд нашага краю. Вы займаеце значнае месца ў экспартным патэнцыяле рэгіёну і вам ёсць што паказаць гасцям, – вальерная гаспадарка, лесагадавальнік, дамы паляўнічага… Жадаю вам далейшага развіцця і дабрабыту.
Ганаровымі граматамі Астравецкага райвыканкама былі ўзнагароджаны начальнік дрэваапрацоўчага цэху Дзмітрый Волк-Леановіч і станочнік ДАЦ Айвар Нурэтдзінаў. Ад раённага Савета дэпутатаў – інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Кацярына Сідаровіч і ляснік Міхалішкаўскага лясніцтва Аляксей Бернюкевіч.
Граматы, дыпломы і падзякі былі ўручаны работнікам лясной гаспадаркі ад Астравецкага вопытнага лясгаса і Гродзенскага ДВЛГА. Падчас свята на сцэну падымалася больш за 60 чалавек.
На ўрачыстасці падвялі вынікі працоўнага спаборніцтва сярод лясніцтваў: 1 месца атрымала Варнянскае, на 2 месцы – Астравецкае, на 3-м – Катлоўскае. Таксама былі названы «Лепшыя ў прафесіі» работнікі.
Святочную канцэртную праграму лесаводам Астравеччыны падарылі работнікі школы мастацтваў, яе вучні і артысты раёна.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.