Юныя экакраязнаўцы адпачываюць у Варнянах

08:19 / 19.08.2020
Слядамі экакраязнаўцаў пройдуць выхаванцы аздараўленчага летніка, які размясціўся ў Варнянскім НПК.

Чатыры гады назад па ініцыятыве дырэктара школы Алены Юркойць пачаў працаваць эколага-краязнаўчы летнік. З таго часу тут штогод збі­раюцца школьнікі, якія ціка­вяцца гісторыяй і культурай роднага краю,  даследаваннем  экалагічных праблем.

2.jpg



– Экалагічны профіль заў­сёды быў адным з накірункаў выха­ваўчай работы школы, – расказвае Алена Юркойць. – Мы цесна займаліся вывучэннем розных экалагічных тэм, пісалі навуковыя работы і да­след­чыя праекты. Яшчэ большы штуршок развіццю гэтага накірунку дало  ў свой час адкрыццё ў нашым  НПК Ласасёвага цэнтра.

1.jpg



Сённяшні дырэктар летніка Ангеліна Навасельская падчас навучальнага года выкладае біялогію, таму пра экалогію ведае многае і гэтым дзеліцца са сваімі выхаванцамі.

– У лагеры я ўжо ў другі раз, – расказвае выхаванка  Эвеліна Навашынская. –  Жыву амаль побач з лет­нікам, але дамоў не хочацца. Тут  цікава. Асабліва падабаюцца заняткі і майстар-класы, якія праходзяць у Ласасёвым цэнтры, а таксама  шматлікія кон­курсы і  спартыўныя спа­бор­ніцтвы. 

Зрабіць даследаванні ў галіне экалогіі,  вывучыць  гісторыю і культуру роднага краю, яго традыцыі і жыццё славутых асоб – усё гэта даступна для адпачываючых.

3.jpg


Сёлета ў летніку 20 дзяцей з розных школ. Многія прыязджаюць сюды не першы год, таму што ведаюць: сумаваць не давядзецца.

– На жаль,  эпідэмічная сітуа­цыя ў краіне не дазваляе нам падарожнічаць, – расказвае дырэктар летніка. – Але мы шукаем новыя шляхі напаўнення дзіцячага адпачынку.
І, як бачым, выхаванцам лет­ніка тут  падабаецца – ні адзін  не хоча дамоў. І гэта галоўны вынік.

4.jpg



Аздараўленчая змена ў «Экакраязнаўцах» прадоў­жыцца да 24 жніў­ня. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 


Текст:
Фото: Елена Ярошевич