Сябры «Астравецкай праўды». Сям’я Ганчарэвіч
14:05 / 18.08.2020
– Я ў першую чаргу чытаю навіны, артыкулы пра землякоў, знаёмых, рэкламу, гляджу фотаздымкі, – дзеліцца Людміла. – А муж пачынае спачатку.
Цікавяцца «раёнкай » і сыны Віталя з Людмілай. Старэйшы Яўген сочыць за спартыўнымі навінамі Астравеччыны, любіць чытаць артыкулы, якія распавядаюць пра моладзь, яе захапленні і справы БРСМаўцаў. Для сярэдняга Канстанціна «Астравецкая праўда» першая крыніца звестак пры падрыхтоўцы да школьных інфармацыйных гадзін – усё, што тычыцца жыцця раёна, хлопчык уважліва перачытвае, каб потым расказаць аднакласнікам. Меншы Мацвей яшчэ ходзіць у дзіцячы садок, у газеце ён не толькі разглядае фотаздымкі, але і вучыцца чытаць па ёй – праўда, пакуль толькі словы, надрукаваныя вялікімі літарамі.
А яшчэ Ганчарэвічы складаюць у сямейны архіў газетныя выразкі – тыя, дзе «раёнка» пісала пра іх.
– Нам здаецца, што ў «Астравецкай праўдзе» ёсць усё, што можа быць цікавым чытачу, – нават праграму тэлеперадач друкуеце. Дзякуй за газету, – завяршаюць размову Віталь і Людміла.
Дзякуй вам, нашы паважаныя чытачы, што сябруеце з «раёнкай»!
НАГАДВАЕМ
Тры спосабы выпісаць «раёнку»:
1. У паштальёна або ў мясцовым аддзяленні паштовай сувязі.
2. У рэдакцыі газеты з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00.
3. На сайце Белпошты https://belpost.by/.
Зарэгіструйцеся на сайце. Адкрыйце закладку «Падпіска» і прайдзіце наступныя крокі: каталогі – цікавыя старонкі – аформіць падпіску (выбраць выданні РБ, газета, фізічная асоба, друкаваная версія) – падпіскі – «Астравецкая праўда».
Далей клікнеце «плюсік», дзе запоўніце месяцы падпіскі, свой адрас. Дабаўце ў кошык, перайдзіце ў яго і аформіце падпіску.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.