Яшчэ адно «золата» ў руках Марыёлы Букель
09:28 / 14.07.2020
Наша зямлячка Марыёла Букель працягвае папаўняць скарбонку ўзнагарод: нядаўна «ўзяла» золата на алімпійскіх днях моладзі Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2001-2002 гадоў нараджэння.
На спаборніцтвах дзяўчына кінула молат вагой 4 кілаграмы на 63,85 метра – і палепшыла свой папярэдні вынік (62,06), заваяваўшы залаты медаль.
Віншуем зямлячку!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.