Двайное свята астравецкіх падаткавікоў
Акрамя прафесійнага свята, сёлета працаўнікі інспекцыі па падатках і зборах па Астравецкім раёне адзначаюць 30-годдзе арганізацыі.
– Падаткавікам даручана адказная місія папаўнення бюджэту краіны для таго, каб маглі рэалізоўвацца важныя дзяржаўныя праграмы, – адзначыла начальнік інспекцыі Алена Пілецкая. – Значны ўклад у гэты працэс унесла і астравецкая інспекцыя.
Большую частку бюджэту ў нашым раёне збірае недзяржаўны сектар эканомікі – прадпрыемствы, якія працуюць на будаўніцтве атамнай электрастанцыі, на 2 месцы – дзяржаўны. Значную долю ўносіць і малы бізнес, які на Астравеччыне актыўна развіваецца. У мінулым годзе і ў 1 паўгоддзі бягучага адзначаны рост колькасці зарэгістраваных індывідуальных прадпрымальнікаў. Сярод новых работ: аказанне паслуг у будаўніцтве, фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць, на сяле – распілоўка дроў. Актыўна развіваюцца здача жылля ў арэнду, рамесніцтва і цырульніцтва. Адкрыліся і 3 новыя аграсядзібы.
Пра тое, што астравецкая інспекцыя працуе на «выдатна», гавораць шматлікія ўзнагароды – як калектыўныя, так і асабістыя.
ВІНШУЕМ
– Падзяка Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь аб’яўлена намесніку начальніка інспекцыі Ірыне Лукашэвіч.
– На Дошку гонару інспекцыі МПЗ па Гродзенскай вобласці занесена вядучы рэферэнт Аксана Гайваронская, на раённую Дошку гонару – галоўны юрысконсульт Алена Дукевіч.
– Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны начальнік інспекцыі Алена Пілецкая, галоўны інспектар аддзела ўліку падаткаў Ірына Русецкая, галоўны бухгалтар Ірэна Сташкевіч.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.