Астраўчане прыбралі лесапарк
Некаторыя астраўчане вырашылі не чакаць рэспубліканскага суботніка, які, нагадаем, пройдзе 25 красавіка, і ўчора навялі парадак у лесапаркавай зоне.
Супрацоўнікі селекцыйна-племяннога цэнтра жывёлагадоўлі, Астравецкай райінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, цэнтральнай раённай і дзіцячай біблітэк дружна зграбалі мінулагодняе лісце і збіралі галлё ў кучы, якія потым вывозілі камунальнікі.
– Вокны нашых кабінетаў выходзяць на лесапарк, дзе знаходзіцца помнік воінам-вызваліцелям. Сёлета Беларусь будзе святкаваць 75-годдзе Вялікай Перамогі, таму гэтай важнай даце наш невялікі калектыў вырашыў прысвяціць гэтую добрую справу, – падзялілася дырэктар СПЦЖ Надзея Сасноўская.
Некалькіх гадзін астраўчане папрацавалі плённа і ў ахвоту!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.