Каму скараюцца творчыя вяршыні
Наша газета працягвае расказваць пра поспехі выхаванцаў Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў у разнастайных конкурсах.
Міжнародны конкурс «Ветразі мары»
Яго не першы год праводзіць прадзюсарскі цэнтр народных артыстаў Беларусі Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча. Сёлета творчыя здольнасці дэманстравалі не толькі юныя артысты нашай краіны, але і Латвіі. Сярод лепшых засвяціліся і астравецкія зорачкі.
У намінацыі «Народны спеў» Дыпломам лаўрэата ІІ ступені ўзнагароджана Нерынга Лукша з Гервяцкага філіяла (настаўнік Алена Субач). Вучаніцы Варнянскага філіяла Караліна Садоўская, Надзея Аўгуль, Іна Кузмітовіч атрымалі Дыпломы І, ІІ і ІІІ ступені адпаведна (настаўнік Марына Кіб). Дыпломамі ІІ ступені адзначаны Ванэса Бутвіла з Гервяцкага філіяла (настаўнік Алена Субач) і Паліна Шулюк з Астраўца (настаўнік Таццяна Канчанін).
Цудоўны акадэмічны вакал прадэманстравала Анастасія Адамковіч (настаўнік Аксана Баршэвіч), за што была ўзнагароджана Дыпломам І ступені.
На годным узроўні выступілі і юныя музыканты. Гітарыстка Марыя Дзямід (настаўнік Уладзімір Масойць) «узяла» Дыплом І ступені. Піяністкі Яўгенія Краўчанка (настаўнік Марына Радкевіч) і Ксенія Змітровіч (настаўнік Алена Раткевіч) атрымалі Дыпломы І і ІІ ступені адпаведна. А скрыпачка Яна Яльніцкая (настаўнік Вольга Гульбіцкая) узнагароджана Дыпломам ІІ ступені.
Міжнародны фестываль-конкурс «Новыя вяршыні»
Скарыць творчыя вяршыні вырашылі кямелішкаўскія «Іскаркі» са сваім кіраўніком Таццянай Смірновай. І гэта ў іх добра атрымалася: выкананне вясёлага народна-сцэнічнага танца «Таўкачыкі» прынясло харэаграфічнаму калектыву Дыплом ІІІ ступені.
Міжнародны конкурс мастацтва і творчасці «Крыштальная ліра»
Высокую адзнаку тут атрымалі вучаніцы Алены Субач з Гервяцкага філіяла: Ванэса Бутвіла адзначана Дыпломам лаўрэата І ступені, Надзея Бразевіч і Паліна Урбановіч – ІІІ ступені, а Дар’я Базюк – Дыпломам І ступені.
Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені таксама ўзнагароджаны баяніст Аляксандр Шатраўскі, які займаецца ў Генрыха Волчака.
Рэспубліканскі конкурс-фестываль мастацтва «Музыкі свет»
Удзельнікі дэманстравалі ўменне спяваць, іграць на музычных інструментах і маля ваць. Выхаванцы Астравецкай дзіцячай школы мастацтва добра праявілі сябе ва ўсіх накірунках.
Так, у намінацыі «Народны спеў» Дыпломамі лаўрэата І і ІІІ ступені адпаведна адзначаны вучань Святланы Шаблінскай Раман Віткевіч і ансамбль пад яе кіраўніцтвам «Міхалінка». А Караліна Садоўская з Варнян, якая займаецца ў Марыны Кіб, атрымала Дыплом ІІ ступені.
На мастацкім алімпе лепшай прызнаны работы юнай варнянскай мастачкі Аляксандры Гануліч (настаўнік Валянціна Субаткевіч). Дзяўчынка ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата І ступені.
У намінацыі «Інструментальнае мастацтва» Дыпломамі І ступені адзначаны піяністка Ксенія Змітровіч (настаўнік Алена Раткевіч) і баяніст Мацвей Лісоўскі з Варнянскага філіяла (настаўнік Святлана Еўтушэнка). А юная скрыпачка Яна Яльніцкая (настаўніца Вольга Гульбіцкая) атрымала Дыплом ІІ ступені.
Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс «Спяваючая вясна»
Дыпломамі ІІ і ІІІ ступені адзначылі выступленні вучаніц Аксаны Баршэвіч – Паліны Ерынай і Нэлі Падгайскай. Аліса Якубцэвіч і Кіра Біратка, якія займаюцца ў Таццяны Собалевай, таксама атрымалі Дыпломы ІІ і ІІІ ступені адпаведна.
Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Маргарыта Гіль (настаўнік Данута Блашкевіч), а Яўгенія Краўчанка (настаўнік Ірына Бордак) атрымала Дыплом «Творчы дэбют».
Адкрыты фестываль-конкурс «Юны віртуоз»
Сёлета віртуознасць іграння на музычных інструментах дэманстравалі больш за сто ўдзельнікаў, сярод якіх былі і астраўчане.
У выніку выступленне нашага акардэяніста Барыса Алейнікава было годна адзначана журы – хлопец атрымаў Дыплом лаўрэата ІІІ ступені. Не застаўся без узнагароды і яго настаўнік: Сяргей Дзям’янчык атрымаў грамату «За высокае прафесійнае майстэрства і якасную падрыхтоўку вучняў».
Адкрыты рэгіянальны фестываль «Вакальны капеж»
Астравецкая школа мастацтваў у чарговы раз гасцінна прымала прыхільнікаў творчасці з Ашмянскай, Гальшанскай, Юрацішкаўскай, Смаргонскай, Залескай і Заскавічскай школ мастацтва. Удзельнікі парадавалі журы звонкімі галасамі і харызматычнай манерай выканання, за што атрымалі адпаведныя ўзнагароды. У лік дыпламантаў трапілі і юныя астраўчане.
У намінацыі «Сольны народны спеў» у малодшай групе Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Іна Кузьмітовіч з Варнянскага філіяла, Дыпломам ІІІ ступені – Паліна Шулюк. У сярэдняй групе Дыпломам І ступені адзначана Надзея Бразевіч, ІІІ ступені – Дар’я Базюк. Абедзве дзяўчынкі займаюцца ў Гервяцкім філіяле.
У намінацыі «Сольны акадэмічны спеў» у малодшай групе дыпламанткамі І ступені сталі Кіра Біратка, Паліна Ерына, Яўгенія Краўчанка, Нэлі Падгайская. Дыпломам ІІ ступені адзначаны Марыя Вайцяхоўская, Маргарыта Гіль, Дзіяна Жэброўская, а таксама вучаніцы Міхалішкаўскага філіяла Віялета Осцік, Яна Стасяловіч і Карына Часнойць. А Дыплом ІІІ ступені атрымалі Вераніка Вайцяхоўская і Аліса Якубцэвіч.
Сярод удзельнікаў сярэдняй групы Дыпломам І ступені ўзнагароджана Валерыя Дарашкевіч, ІІ ступені – Анастасія Адамковіч, ІІІ ступені – Рыгор Войшніс.
У намінацыі «Вакальны ансамбль. Акадэмічны спеў» Дыпломам І ступені адзначаны калектыў «Дэбют», ІІІ ступені – «Сонейка» з Кямелішкаўскага філіяла. А вось у намінацыі «Вакальны ансамбль. Народны спеў» не было роўных задорным кямелішкаўскім «Сунічкам».
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.