Лучшие аниматоры области работают в Островецком центре творчества детей и молодёжи
15:31 / 02.04.2020
Традыцыйна пасля заканчэння зімовых святаў у рэспубліцы праводзіцца конкурс на лепшую сцэнарную распрацоўку навагодняй праграмы – каб абагульніць лепшы вопыт работы і падрыхтаваць дапаможны матэрыял для арганізатараў дзіцячага адпачынку на наступны сезон. Не застаецца па-за ўвагай гэта спаборніцтва ў крэатыве ідэй і ў астравецкіх аніматараў.
У гэтым годзе на абласным этапе конкурсу наш раён прадстаўлялі дзве распрацоўкі – варнянскіх настаўнікаў пачатковых класаў Таццяны Лакевіч і Аксаны Багушэвіч і педагогаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вольгі Сцефановіч і Святланы Леты.
За арыгінальнасць сюжэту і яркія персанажы «Гісторыя навагодніх цацак», якую на раённым дабрачынным ранішніку расказвалі «цэнтраўскія» рабонікі, адзначана Дыпломам ІІ ступені. Цяпер гэта работа ўдзельнічае ў фінальным этапе конкурсу.
Спадзяёмся, што як і два гады таму, работа астравецкіх аніматараў у рэспубліцы таксама атрымае годную адзнаку.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.