Расціслаў Герт адзначыў 90-гадовы юбілей

12:45 / 01.04.2020

Былы старшыня Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Расціслаў Герт прымаў 28 сакавіка віншаванні – ветэран працы адзначыў 90-гадовы юбілей.

У госці да Расціслава Арсенцьевіча прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, лідары раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун, раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Раткевіч і раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Кутовіч.

1.jpg

Практычна ўсё жыццё Расціслаў Герт прысвяціў нашаму раёну – у розныя гады працаваў настаўнікам і дырэктарам некалькіх школ, узначальваў аддзел народнай асветы, быў намеснікам старшыні райвыканкама і старшынёй раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. У юбілейны дзень нараджэння Расціславу Арсенцьевічу адрасавалі самыя цёплыя віншаванні і пажаданні, уручылі прывітальныя адрасы, Падзячнае пісьмо старшыні Астравецкага райвыканкама і падарункі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: