Дарога ў планах
13:41 / 31.03.2020
Адказ на калектыўны зварот жыхароў вёсак даў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко:
– У апошні час у Астравецкі раённы выканаўчы камітэт даволі часта паступаюць прапановы ад жыхароў розных населеных пунктаў раёна аб асфальтаванні дарог і вуліц. Трэба заўважыць, што падставы для гэтага сапраўды ёсць. Дажджлівае надвор’е, інтэнсіўны рух аўтатранспарту, у тым ліку вялікагрузнага, прыводзіць да разбурэння жвіровага дарожнага палатна – і без дапамогі дарожных службаў тут не абысціся.
Работнікі выканкама, аб’язджаючы сельскагаспадарчыя палеткі, аб’екты сацыяльнага і вытворчага прызначэння раёна, могуць асабіста ацаніць фактычнае становішча дарог.
Участак, пра які ідзе размова ў звароце, абслугоўвае ДРБУ-159. Асфальтаванне дарог адносіцца да капітальнага рамонту, што патрабуе праектна-каштарыснай дакументацыі і значных грашовых сродкаў. Работы фінансуюцца і выконваюцца на падставе Дзяржаўнай праграмы па развіцці і абслугоўванні аўтамабільных дарог на 2021-2025 гады, якая зацверджана Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам.
Рашэнне аб уключэнні дарогі ў планы рамонту прымаецца з улікам яе фактычнага стану, інтэнсіўнасці аўтамабільнага руху, колькасці насельніцтва і наяўнасці вытворчых прадпрыемстваў. У адпаведнасці з ранжыраваным спісам гэтай праграмы на 2021-2025 гады запланаваны бягучы рамонт дарогі Н-6214 Варона-Быстрыца-Петраполь-Жарнэлі 11,266-12,346 км, а таксама капітальны рамонт гэтай дарогі 2,038-6,892 км, бягучы рамонт аўтадарогі Н-6220 Некрашуны-Рытань-Літвяны да аўтадарогі Н-6214 Варона-Быстрыца-Петраполь-Жарнэлі 1,052-2,751 км.
Сумесна з прадстаўнікамі дарожнай службы і Варнянскага сельвыканкама праведзены аб’езд аўтадарог. Неабходныя мерапрыемствы па бягучаму абслугоўванню дарожнай сеткі праводзяцца ДРБУ-159 у адпаведнасці з тэхнічным рэгламентам.
Прычына праблемы функцыянавання стацыянарнай гандлёвай кропкі ў вёсцы Быстрыца, як ужо паведамлялася раней, крыецца ў недахопе кадраў у Астравецкім філіяле Гродзенскага абласнога спажыўтаварыства.
Райвыканкам вядзе перамовы з прадпрымальнікамі і прадстаўнікамі буйных гандлёвых сетак аб развіцці гандлю ў сельскай мясцовасці. Аднак пакуль пытанне застаецца адкрытым.
Забяспечваць жыхароў Быстрыцы прадуктамі і таварамі паўсядзённага попыту будуць, як і раней, аўталаўкі адпаведнасці з сацыяльнымі стандартамі, прадугледжанымі для сельскай мясцовасці.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.