Пра бяспеку на вадзе дзеці расказалі ў малюнках
12:56 / 31.03.2020
Такую незвычайную прафілактыку правялі Астравецкая арганізацыя Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах і аддзел адукацыі.
– Удзельнікаў у конкурсе было ўсяго шэсць, але ўсе заяўленыя работы былі цудоўнымі як у мастацкім плане, так і ў змястоўным, – расказвае адзін з членаў журы, старшыня Астравецкага таварыства выратавання на водах Аксана Кардаш.
І ўсё ж былі работы, якія ўразілі журы найбольш: 1-е месца прысуджана Паўлу Мацкевічу з Астравецкага ЦТДіМ, 2-е – Дарыю Кручынскаму з Гудагайскай СШ, 3-е – Паліне Баран з Кямелішкаўскага НПК. Яны ўзнагароджаны дыпломамі і сертыфікатамі на гадзіннае катанне на катамаранах у купальны сезон.
Свой малюнак прэзентуе Павел Мацкевіч
Пра сваю работу расказвае Дарый Кручынскі
Астатнія канкурсанты – Арына Бялько, Васіліса Ларыёнава і Рэната Валай – атрымалі дыпломы ўдзельнікаў і сертыфікаты на паўгадзіннае катанне на катамаранах.
Агульнае фота з членамі журы
Па словах Аксаны Кардаш, усе шэсць работ будуць перададзены ў абласное таварыства выратавання на водах – там плануюць уключыць дзіцячыя малюнкі ў прафілактычныя буклеты па бяспечных паводзінах на вадзе.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.