Флаг-шоу островчанок покорило область
11:44 / 31.03.2020
Астравецкія гімназісткі на абласным агеньчыку сталі пераможцамі.
Каманда «Астраўчанкі» гімназіі №1 удзельнічала ў абласным этапе I рэспубліканскага конкурсу «Агеньчык збірае сяброў», які праводзіўся сярод піянерскіх дружын. Дзяўчаты выступалі ў намінацыі «Сцяг-шоу».
Конкурс праходзіў у завочным фармаце: удзельнікі прадставілі свае выступленні на відэа, якія трансліраваліся ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» на старонцы Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі.
У выніку «Астраўчанкі» абыйшлі па балах 10 каманд-саперніц і ўвайшлі ў тройку лепшых. Віншуем гімназістак і іх педагога Алену Власенку з сярэбранай перамогай!
Дзіяна КІСЕЛЬ,
ЦТДіМ