Пажылым людзям дапамогуць валанцёры
Клопат пра здароўе ў першую чаргу залежыць ад нас саміх. Каб пазбегнуць пагрозы распаўсюджвання выпадкаў каронавіруса, дактары ў адзін голас заклікаюць людзей сталага ўзросту, якія адносяцца да групы рызыкі, як мага менш наведваць шматлюдныя месцы. Гэта датычыцца і жыхароў Астравеччыны. Аднак што рабіць, калі скончыліся прадукты ці лекі? У такіх выпадках дапамогуць валанцёры!
– У раённым камітэце ГА БРСМ з панядзелка па суботу ўключна працуе «Гарачая лінія», – паведаміла першы сакратар Віялета Аляксеявец. – Калі камусьці патрэбна дапамога, тэлефануйце – мы пастараемся дапамагчы.
Звярнуцца з неадкладнай просьбай можна таксама ў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
– Так, нашы работнікі купяць і прынясуць дамоў адзінокім бабулям, дзядулям або людзям з інваліднасцю прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці, – патлумачыла намеснік дырэктара ТЦСАН Марыя Максімава. – Зрабіць заяўку можна штодзень па тэлефонах «Гарачай лініі».
Нумары і графік «Гарачай лініі»:
райкам ГА БРСМ:
79-8-43; панядзелак – субота з 9.00 да 18.00;
ТЦСАН:
28-0-02, 78-2-90, 78-7-10; штодзённа з 9.00 да 18.00.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.