Как у меня мужа пытались отбить
12:19 / 21.03.2020
Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.
Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».
Наблiжалася свята. Мы з мужам, як звычайна, выбраліся ў горад за пакупкамі – у Астраўцы цяпер хапае месцаў, дзе можна грошы патраціць.
Я люблю пажартаваць, і муж мяне разумее. Але ж не ва ўсіх такое пачуццё гумару!
Зайшлi ў магазiн. Хоць іх у нас цяпер незлiчоная колькасць, але ўсё роўна чарга стаіць. Муж кінуў сёе-тое ў каляску i заняў чаргу ў касу, а я з кошыкам пайшла блукаць па радах: жанчынам жа ўсё патрэбна!
Выбрала, што хацела, падыходжу да чаргi:
– Калi ласка, прапусцiце!
Глядзяць крыва, але моўчкі адступаюцца. Падыходжу да мужа, ветліва пытаю:
– Мужчына, ці можна ў вашу каляску пакласці мае прадукты?
Ён адразу змікіціў, што да чаго, і вырашыў падтрымаць жарт:
– Калі ласка!
Чарга за намi ўскалыхнулася: «Але ж і нахабная баба!»
А я працягваю:
– Мужчына, дык, можа, вы за мяне і заплацiце?
– Без пытанняў! – падыгрывае муж. – Для такой жанчыны ніякіх грошай не шкада!
– Ой, дзякуй вам вялікі! Можа, вы мяне і дахаты падвезяце?
– Ну, калі вы запросіце на каву – то з задавальненнем!
Краем вока назіраю, што чарга, асабліва жаночая яе частка, зайшлася ад зайздрасці: «Нахабства – другое шчасце!», «Умеюць жа бабы», «У наступны раз і я так паспрабую», – гэтыя і іншыя падобныя думкі ці гучалі, ці чыталіся ў вачах.
А адна маладуха не вытрымала:
– Мужчына, дык, можа, вы і мяне падвезяце? У мяне таксама кава ёсць! – з асляпляльнай усмешкай, якая абяцала райскае задавальненне, падкаціла яна да майго мужа з другога боку.
Я хітравата пазіраю: што ж будзе далей.
– Ды я б і рады, – пачухаў муж патыліцу. – Ды жонка, мусіць, не дазволіць!
Ён падхапіў у адну руку пакеты, другой абняў мяне за плечы – і мы пад раўніва-захоплена-недаўменна-разгубленымі позіркамі чаргі пайшлі з магазіна.
Рэгіна ДРЭМА