Астравецкія міліцыянеры адзначылі двайное свята

16:11 / 09.03.2020
Сёлета супрацоўнікі праваахоўных органаў Астравеччыны прымалі віншаванні з двайным святам – Днём міліцыі і 80-годдзем утварэння раённага аддзела ўнутраных спраў. 

IMG_9282.JPG

Святочныя мерапрыемствы пачаліся з ранішняй імшы ў касцёле Святых Космы і Даміяна за душы памерлых міліцыянераў. Затым было ўрачыстае пастраенне асабовага саставу ля будынка РАУС, прысяга, віншаванні і малітва святароў, ускладанне вянка да табліцы са спісам загінулых праваахоўнікаў і хвіліна маўчання ў памяць аб іх.

IMG_0344.JPG

IMG_0353.JPG

IMG_0388.JPG

Урачыстасць з нагоды свята прайшла ў кінаканцэртнай зале «Астравец». Павіншаваць міліцыянераў прыйшлі прад­стаўнікі раённай улады, сілавых структур, ветэраны праваахоўных органаў, родныя і сябры. Пачэснымі гасцямі былі людзі, якія ўзначальвалі раённы аддзел унутраных спраў у розныя гады, сярод іх – і першы намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Шастайла.

IMG_9265.JPG

– Мне вельмі прыемна сёння быць не толькі ў якасці пачэснага госця, але і былога начальніка Астравецкага РАУС, – адзначыў Аляксандр Іванавіч. – Я заўсёды з цеплынёй успамінаю гэты час. У Астраўцы добрыя міліцэйскія традыцыі, моцны касцяк, добрая ветэранская арганізацыя і цеснае ўзаемадзеянне з іншымі структурамі. Таму працаваць тут было прыемна і камфортна, за што дзякуй ветэранам і ўсім супрацоўнікам, з кім давялося служыць. Са святам вас! 

IMG_9278.JPG

Аляксандр Шастайла ўручыў узнагароды: медаль «За бездакорную службу ІІІ ступені» і Ганаровую грамату начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама атрымаў Уладзімір Вішнеўскі, юбілейным медалём «100 год міліцыі Беларусі» ўзнагароджаны Павел Базюк, Дзяніс Іканопала, Алег Мацуткевіч, Аляксандр Андралойць. Нагрудны знак «За ўклад ва ўмацаванне правапарадку» атрымаў Іван Мацкойць, а нагрудным знакам «За адзнаку» ўзнагароджаны Сяргей Шэін, Андрэй Бізукойць і Андрэй Карабань. 

IMG_9325.JPG

Ад імя раённай улады віноўнікаў урачыстасці павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко і ўзнагародзіў Падзячнымі лістамі райвыканкама Яўгена Арлоўскага, Ігара Чаховіча, Валерыю Савіцкую, Сяргея Валадзько, Падзячнымі лістамі раённага Савета дэпутатаў – Артура Буцько, Алега Козіча, Таццяну Мятлеўскую і Аляксандра Гродзеля.

IMG_9309.JPG

З прафесійным святам калег павіншаваў начальнік райаддзела Дзмітрый Місюк, які асаблівую ўдзячнасць адрасаваў ветэранам міліцыі і ўручыў ім  сувеніры.  
Словы шчырых пажаданняў супрацоўнікам праваахоўнай сістэмы гучалі яшчэ доўга. Да іх далучыліся айцец Георгій Савіцкі і кіраўнікі сілавых і ваенізаваных структур, якія ўручылі віноўнікам урачыстасці ўзнагароды і падарункі.
І, вядома ж, якое свята без песень і танцаў – юныя і дарослыя артысты Астравеччыны падрыхтавалі для міліцыянераў цудоўны канцэрт.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Марина Мацкевич