Нецвярозы вадзіцель урэзаўся ў спадарожны аўтамабіль

12:39 / 09.03.2020

Учора вечарам пад Астраўцом сутыкнуліся два аўтамабілі – пасажыр аднаго з іх шпіталізаваны.

EX8GojkHr4o.jpg

Як паведамілі ў аддзяленні ДАІ Астравецкага РАУС, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў 21.35 непадалёк ад горада на ўчастку аўтадарогі Р-52.

Вадзіцель аўтамабіля “Пратон”, жыхар аграрадка Гервяты, бачна, добра адзначыў 8 Сакавіка, бо знаходзіўся за рулём у нецвярозым стане. З’яўляючыся бяспраўнікам, мужчына, кіруючы машынай, не прытрымліваўся неабходнай дыстанцыі ад іншых удзельнікаў дарожнага руху і ўрэзаўся ў “Фольксваген”, што ехаў у спадарожным накірунку. У выніку пацярпеў пасажыр, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні “Пратона” – з траўмамі ён дастаўлены ў Астравецкую раённую клінічную бальніцу.

FAAECHr5iFE.jpg

Просьба да сведкаў дарожна-транспартнага здарэння паведаміць аб дадатковых фактах у аддзяленне ДАІ па тэлефонах: 2-00-63, 23-3-48 ці 102.

Текст: