За што падабаецца служба ў міліцыі Алегу Гражулю
15:56 / 04.03.2020
– Служба ў міліцыі мяне прыцягвала яшчэ са школы, – прызнаўся Алег. – Тут не пасядзіш на месцы, а рух мне заўсёды падабаўся. Спачатку хадзіў у пешы патруль, цяпер часцей выязджаю на машыне. Памятаю, як толькі прыйшоў у патрульна-паставую службу былі думкі: а раптам знаёмых на дзяжурстве сустрэну – як рэагаваць? Ды пасля супакоіўся: служба ў міліцыі мой свядомы выбар, дык чаму ён павінен кагосьці хваляваць? А знаёмых пасля неаднойчы сустракаў – на заўвагі, калі яны былі, адэкватна рэагавалі і пасля вітацца не перасталі. (Усміхаецца.) І няпраўда, што моладзь міліцыю не паважае – гэта залежыць ад выхавання чалавека, а не ад яго ўзросту. Што тычыцца службы, то за год я ўпэўніўся, што зрабіў правільны выбар.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.