Восемдзесят гадоў на ахове правапарадку

10:01 / 04.03.2020

Аддзяленне міліцыі ў Астраўцы было створана 26 лютага 1940 года, хутка пасля ўтварэння раёна. Начальнікам прызначылі А.П. Шэндарава, які быў родам з Бабруйскага раёна. Сярод першых у міліцыі служылі І.А. Даўляш, І.А. Зінкевіч, А.І. Пілецкі, С.А. Гімбіцкі і іншыя.

8.jpg

Пасля вызвалення Астравецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе быў сфарміраваны раённы аддзел міліцыі, які ўзначаліў М.А. Вячкілеў. У ім працавала 14 участковых інспектараў, а таксама оперупаўнаважаныя І.Е. Бяляеў, Г.Н., Дайлідовіч, К.В. Голубеў.

У пасляваенны час у раёне было вельмі неспакойна. Змагаючыся з бандытамі, загінулі міліцыянеры Г.Н. Дайлідовіч, І.Е. Бяляеў, В.П. Пагаржэльскі, Н.К. Васілевіч.

Ішоў час, разам з раёнам развіваўся і ўзмацняўся маладымі, добра падрыхтаванымі і адукаванымі кадрамі і аддзел унутраных спраў.

Шмат гадоў аддалі ахове правапарадку С.Б. Александровіч, В.Г. Маўрына, С.І. Мацкевіч, Ч.І. Ераміновіч і іншыя супрацоўнікі аддзела, пералічваць якіх можна вельмі доўга.

1.jpg

Астравецкі райаддзел можа ганарыцца пераемнасцю пакаленняў: справу бацькоў годна працягваюць М.Я. Халецкі, А.Т. Даўляш, Д.А. Іканопала, Т.А. Мятлеўская.

28 снежня 2006 года ў Астраўцы быў адкрыты новы будынак аддзела ўнутраных спраў.  

2.jpg

Астравецкія міліцыянеры з году ў год прымнажаюць свае працоўныя дасягненні. Толькі за апошняе дзесяцігоддзе яны некалькі разоў пацвярджалі статус лепшых на абласным і рэспубліканскім узроўнях.

Так, у 2013 годзе оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку В.С. Бабраўніцкі перамог у аглядзе-конкурсе “Лепшы супрацоўнік крымінальнага вышуку Гродзенскай вобласці”.

У 2016-м і 2018 гадах аддзел унутраных спраў узнагароджаны пераходзячым ганаровым прызам імя Н.А. Судзілоўскага за высокую эфектыўнасць аператыўна-службовай дзейнасці органаў Гродзенскай вобласці па папярэджанні і раскрыцці злачынстваў.

У 2018 годзе Астравецкі РАУС узнагароджаны ганаровым прызам імя батальёна міліцыі К.Г. Владзімірава за высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні грамадскай бяспекі.

Каманда райаддзела штогод паспяхова выступае ў чэмпіянатах УУС па лыжным гонкам, стральбе з табельнай зброі.

Текст: Главный администратор