Поделитесь школьными воспоминаниями
Традыцыйна ў першыя выхадныя лютага на сустрэчу школьных сяброў сабіраюцца выпускнікі, каб адчуць настальгічны смак бесклапотных школьных гадоў, сустрэцца з аднакласнікамі і ўспомніць любімых настаўнікаў.
Пра тое, якімі вучнямі мы былі, за якой партай сядзелі і каму дазвалялі спісаць кантрольную, могуць расказаць і фотаздымкі.
\
У вас ёсць цікавыя школьныя фота? Дасылайце іх у газету па электроннай пошце ostrov_red@tut.by або астаўляйце ў каментарыях пад матэрыялам у групах «Астравецкай праўды» ў сацыяльных сетках з кароткімі звесткамі: хто даслаў фота і хто на на ім, у якім годзе зроблены здымак і ў якой школе.
Самыя цікавыя фота абавязкова з’явяцца на старонках нашай «раёнкі».
УВАГА!
Здымкі прымаюцца да 28 студзеня ўключна.