Лідары жніва па стане на 23 ліпеня

15:06 / 24.07.2019

Паводле звестак райкама прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 23 ліпеня лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і рапсу дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі:

2.jpg

КАМБАЙНЕРЫ

Андрэй Іванавіч ВІНЦКУСЬ і Мікіта Андрэевіч ВІНЦКУСЬ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне “Джон-Дзір-9660” намалацілі 722,9 тоны зерня і рапсу;

Валерый Віктаравіч ВАСІЛЬЧЫК і Вадзім Станіслававіч ЛУКОЙЦЬ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 719,8 тоны зерня і рапсу;

Валерый Віктаравіч БУЧЫНСКІ і Кірыл Вячаслававіч ПЛАЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 700,6 тоны зерня і рапсу.

ВАДЗІЦЕЛІ:

На аўтамабілях МАЗ і КАМАЗ

Вадзім Фёдаравіч КАЦЯШ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем КамАЗ-5511 перавёз 989,6 тоны зерня;

Уладзімір Паўлавіч ТРЫШЫН з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем КамАЗ-4310 перавёз 973,2 тоны зерня;

Валерый Францавіч ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555102 перавёз 893,8 тоны зерня.

На аўтамабілях ГАЗ-САЗ

Валерый Вацлававіч ВЯЛІКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 373,4 тоны зерня;

Баляслаў Іванавіч МІЦКЕВІЧ з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 293,2 тоны зерня;

Аляксандр Карлавіч ЯНКОЙЦЬ з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 288,6 тоны зерня.

 

АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Юрый Іванавіч ЛЕНШЫН, Віталь Іванавіч БЯСЕЦКІ, Аляксандр Аляксандравіч САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30 правялі дасушку 1 807 тон зерня;

Франц Францавіч ТОТЧЫК, Юрый Зянонавіч БАРАВІК, Анатоль Аляксандравіч САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30Г “ЛідАрай” правялі дасушку 1 724,9 тоны рапсу;

Віталь Зыгмундавіч АНДРУШКЕВІЧ, Яўген Станіслававіч РАТКЕВІЧ, Вадзім Іванавіч АДАМКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “ГрынВэй” правялі дасушку 1 095,5 тон збожжа.

 

Текст: Главный администратор
Фото: Алена Ганулич