Аляксандр Ляховіч ў чарговы раз стаў Чэмпіёнам Беларусі
Больш за 400 спартсменаў змагаліся за права называцца лепшымі атлетамі на арэне спартыўнага магілёўскага комплекса “Алімпіец”: тут прайшоў Чэмпіянат Беларусі ў памяшканні – 2019.
Наш зямляк Аляксандр Ляховіч стаў чэмпіёнам краіны ў спартыўнай хадзьбе на 5 кіламетраў і ў чарговы раз даказаў, што ён знаходзіцца ў выдатнай спартыўнай форме.
Галоўны старт зімовага спаборніцкага сезона для Аляксандра, стаў хоць і залатым, але няпростым.
– На днях у мяне нарадзілася дачка, і я моцна перажываў і хваляваўся за жонку. Але ў мяне атрымалася сабрацца і паказаць нядрэнны вынік: 5 кіламетраў прайшоў за 19:56,56, – расказвае Аляксандр. – Радуе, што спартыўную хадзьбу абірае моладзь. Спадзяюся, што на хатнім чэмпіянаце свету па спатрыўнай хадзьбе, мы годна выступім.
У планах спартсмена на 2019 год – кубкі Беларусі і Еўропы, але галоўныя спадзяванні Аляксандр ускладвае на 2020 год, у якім адбудуцца Алімпійскія гульні і чэмпіянат свету па спартыўнай хадзьбе.
Віншуем Аляксандра з чарговым золатам і нараджэннем дачушкі!