Не старэюць душой ветэраны
17:36 / 23.03.2010
Днямі ветэран працы Марыя Уладзіміраўна Ляховіч і ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы Андрэй Андрэевіч Галагаеў адзначылі свае дні нараджэння. Марыя Уладзіміраўна святкавала 80-гадовы юбілей, а Андрэй Андрэевіч – 90-годдзе. А мы са старшынёй Савета ветэранаў Расціславам Арсеньцевічам Гертам накіраваліся да іх, каб павіншаваць з юбілейнай датай.


Павіншаваць Андрэя Андрэевіча таксама сабраліся былыя калегі, сябры і родныя. Нягледзячы на свой паважаны ўзрост, ён такі ж актыўны. Ва ўрачыстай абстаноўцы Расціслаў Арсенцьевіч яму таксама ўручыў прывітальны адрас і падарунак. Павіншаваць юбіляра прыехаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі Мікалай Канстанцінавіч Грыцкевіч, які з пажаданнямі здароўя ўручыў ветэрану вайны і працы кветкі і памятны падарунак.
– Заўсёды прыемна, калі цябе памятаюць не толькі блізкія людзі, але і твае сябры, вучні, калегі, з якімі ты калісьці працаваў, – гаварылі ветэраны. – Іх ўвага і ёсць найлепшы падарунак.
Алена ЯРАШЭВІЧ.