"Зялёнае святло"

У той дзень усе маглі пабачыць на ўчастку традыцыйнага “перабегу” дарогі – магазін “Цэнтральны” – пошта крыху незвычайны малюнак: інвалідная каляска ля дарогі і падлеткі з нагамі, рукамі ў гіпсе ці перабінтаванай галавой і сумам у вачах. Іх стан тлумачылі надпісы ў руках: “Я таксама перабягаў дарогу”. На шчасце, з гэтымі падлеткамі ўсё ў парадку. Проста валанцёры атрадаў “Прамень” Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і “Крэатыў” Цэнтра пазашкольнай работы сумесна з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі вырашылі наглядна прадэманстраваць, да чаго могуць прывесці няправільныя паводзіны на дарогах, і правялі акцыю “Зялёнае святло”.
І, трэба адзначыць, яна дала свае вынікі – не было таго вадзіцеля, які б не прытарможваў ля дзяцей і не глядзеў здзіўлена на каляску. Цікава паводзілі сябе і пешаходы: некаторыя проста няўцямна паглядвалі, а частка, не звяртаючы ўвагі, пераходзіла дарогу ў недазволеным месцы. І тады іх сустракалі валанцёры, тлумачылі, настаўлялі, расказвалі аб магчымых наступствах, а на развітанне ўручалі буклет аб правілах дарожнага руху. А адна бабуля, праходзячы міма, уздыхнула: “Божа, я сёння цэлую ноч буду маліцца за здароўе гэтых дзяцей”.
Такім чынам, паважаныя пешаходы, будзьце ўважлівымі на дарогах. Каб не прыйшлося пасля камусьці за вас маліцца.У той дзень усе маглі пабачыць на ўчастку традыцыйнага “перабегу” дарогі – магазін “Цэнтральны” – пошта крыху незвычайны малюнак: інвалідная каляска ля дарогі і падлеткі з нагамі, рукамі ў гіпсе ці перабінтаванай галавой і сумам у вачах. Іх стан тлумачылі надпісы ў руках: “Я таксама перабягаў дарогу”.
Марына МАЦКЕВІЧ