Несапраўдныя газавікі ходзяць па вуліцах Астраўца

Быць уважлівымі, не пускаць у кватэру незнаёмых, правяраць іх дакументы – пра гэта трэба ўвесь час нагадваць не толькі дзецям, але і помніць самому. Інакш чакай непрыемнасцей і будзь гатовы пазбавіцца грошай.

Колькі ў Астраўцы, а можа, і ў раёне тых, хто набыў сігналізатар загазаванасці памяшкання ў быццам бы газавікоў, ды яшчэ ў разы даражэй, наўрад ці падлічыш – інфармацыі пра гэта ў кампетэнтныя службы не паступала. Не ведалі б і работнікі Астравецкага раёна газазабеспячэння пра паслугу, якую яны нібыта аказваюць, каб не збег абставін.

2.jpg

– Пра тое, што пасля прыходу нашых спецыялістаў у астраўчанкі перастала запальвацца пліта, яна паведаміла ў аварыйна-дыспетчарскую службу, – расказаў начальнік Астравецкага РГЗ Юрый Шоць. – Высветлілася, што ў жанчыны наша арганізацыя рамонтных работ не праводзіла. Больш таго, у нас было падазрэнне, што на Астравеччыне з’явіліся ілжэгазавікі, якія ўжо “працавалі” ў Мінску і Смаргоні. Выдаючы сябе за работнікаў газавай службы, яны абследавалі ў астраўчанкі пліту і праверылі вентыляцыю, а потым прапанавалі купіць сігналізатар, што яна і зрабіла, прычым заплаціла амаль у 3 разы даражэй, чым ён каштуе на самой справе.

Па словах спецыялістаў, прыбор гэты ўстанаўліваць у кватэрах можна, але неабавязкова – таму ў тым, што яго рэкамендавалі купіць, падману няма. А вось тое, што прадаўцы выдаюць сябе за работнікаў арганізацыі ўжо другая справа.

Любоў Сяргееўна Куцько, пацярпелая:

– У тым, што здарылася, сама вінаватая: упусціла незнаёмых у хату, хоць чула і па тэлевізары бачыла, як людзей падманваюць. Але гэта быў збег абставін: толькі рашыла з ЖКГ праблемы па каналізацыі, як стаў заканчвацца газ. А тут і “газавікі” на парозе. Былі без формы, але і пасведчанне я не спытала – усё роўна не разгляджу, зрок падводзіць. Паставілі прыбор, падключылі пад трайнік – а ў мяне там уключаны і пліта, і халадзільнік. Пайшлі. Праз нейкі час хацела запаліць пліту – а электрараспальванне не ўключаецца. Пазваніла ў газавую службу, але ўжо здагадвалася, што мяне надурылі. І позна спалохалася: гэта ж маглі і па галаве стукнуць!

ДА СЛОВА

– Сігналізатар, за які жанчына аддала 199,99 рублёў, можна купіць за 60-90 рублёў.

ПАМЯТАЙЦЕ

Работнік райгаза:

– павінен быць у спецадзенні з надпісам “Гроднааблгаз”;

– мець пры сабе і паказаць абаненту пасведчанне з прозвішчам, фотаздымкам і ўказаннем месца працы, а таксама бэйдж з гэтай жа інфармацыяй, на які можа быць нанесены QR-код – ён таксама дапаможа ўстанавіць прыналежнасць работніка да арганізацыі.

Яшчэ адзін спосаб праверкі: пазваніце ў райгаз і ўдакладніце, ці працуе ў іх чалавек з такім прозвішчам.

1.jpg

3.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. 

Текст:
Фото: Ольга Хотянович