Необычно начался День матери в отделе образования Островецкого райисполкома

Раніца 14 кастрычніка ў аддзеле адукацыі пачалася не зусім звычайна.

Толькі адчыняеш уваходныя дзверы – і акунаешся ў дамашнюю атмасферу з пахамі хатніх страў і восеньскай атрыбутыкай. Так адзначыць свята ўсіх маці вырашылі члены пярвічнай арганізацыі аддзела адукацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.
На своеасаблівую выставу, на якой размясціліся варэнні, саленні, выпечка, не толькі можна было падзівіцца, але і пакаштаваць кулінарныя шэдэўры жанчын на смак, а таксама ўзяць рэцэпт іх прыгатавання.


Алена СВЕТЛАЯ.