Некоторым островецким школьникам организовали экскурсию в исправительное учреждение

Няма нічога больш дасканалага і ўпэўніваючага, чым наглядны прыклад. Можна доўга тлумачыць, расказваць і даказваць, але безвынікова. І толькі адзін раз паказаць – і ўсё становіцца зразумелым без слоў.

Менавіта з гэтай мэтай супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Астравецкага РАУС арганізавалі экскурсію для некаторых дзяцей з СШ№1 і гімназіі ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, якая знаходзіцца ў вёсцы Навасяды Ашмянскага раёна.
Зразумела, што ў гэту ўстанову трапляюць не па ўласнай волі. Аступіліся, пайшлі па “крывой” дарожцы, парушылі закон – і аказаліся ў выніку ў выпраўленчай установе. Тут ужо паіншаму глядзіш на сваё жыццё і ацэньваеш свае ўчынкі.
Перад вучнямі выступіў начальнік ВУАТ Э.С. Пабядзінскі, які расказаў аб дзейнасці іх установы па выпраўленню асуджаных. Дзеці пазнаёміліся з бытавымі ўмовамі і рэжымам утрымання. Акрамя таго, з падлеткамі падзяліліся сваім “горкім” вопытам і самі асуджаныя.
Хочацца спадзявацца, што гэтая паездка прымусіць падлеткаў задумацца. І перш, чым зрабіць штосьці незаконнае, яны ўспомняць свае ўражанні ад наведвання гэтага месца і ад размовы з асуджанымі і не захочуць апынуцца на іх месцы.