Не все дети, находящиеся в социальном приюте, смогли вручить своим матерям приготовленные подарки
Дзень мамы – асаблівае свята для дзяцей з дзіцячага сацыяльнага прытулку. Менавіта ў гэты дзень гарэзы з вялікім нецярпеннем чакалі самых блізкіх людзей і верылі да апошняй хвіліны, што мама прыйдзе ў госці.Да свята мамаў выхаванцы прытулку рыхтаваліся загадзя: прыдумвалі падарункі, вучылі вершы, малявалі партрэты знаёмых да кожнай радзімкі твараў. У доўгачаканы дзень дзеці вельмі хваляваліся і ў душы, напэўна, гадалі: ці стрымае мама абяцанне? Але на свята прыйшлі толькі дзве мамы… Нягледзячы на гэта, усе дзеткі прачыталі падрыхтаваныя вершы, а хлопчыкі, чые мамы сядзелі ў зале, уручылі ім падарункі. З вялікім задавальненнем рабяты ўдзельнічалі ў конкурсах. А завяршылася свята мамаў “салодкім” сталом і чаяпіццем.
Шчасцю дзяцей, да якіх у гэты дзень прыйшлі мамы, не было мяжы. А дзеткі, якія церабілі ў руках прыгатаваныя для мамаў падарункі, хавалі слёзы і, напэўна, у думках задавалі самаму блізкаму чалавеку толькі адно пытанне: “Мама, дзе ты?”
----------------------------------------------------------
Эдзіта МАСЕЙКА, педагог-псіхолаг ДСП.
Фото с сайта lubish.ru
