Не садись пьяным за руль!

“П’яны вадзіцель – патэнцыяльны злачынца” – гэты выраз пацверджаны не толькі тэорыяй, але і практыкай. Аднак людзі зноў і зноў наступаюць на адны і тыя ж граблі – і сядаюць за руль нецвярозымі.


З пачатку года на тэрыторыі Астравецкага раёна па віне нецвярозых вадзіцеляў адбыліся 2 аварыі, у якіх 3 чалавекі атрымалі раненні. Супрацоўнікамі ДАІ затрымана 53 вадзіцелі, якія знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап’янення. У адносінах да 2 парушальнікаў узбуджаны крымінальныя справы за паўторнае кіраванне транспартам у нецвярозым стане, а іх аўтамабілі канфіскаваны.

Так, 15 мая каля 21.00 у Рымдзюнах нецвярозая жанчына, грамадзянка Літвы, якая ехала на аўтамабілі “Хундай”, на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем і ўрэзалася ў жылы дом. У выніку яна атрымала цяжкія траўмы, з якімі была дастаўлена ў бальніцу.

З 8 па 17 чэрвеня праводзіўся комплекс дадатковых прафілактычных мерапрыемстваў сярод насельніцтва па пытаннях папярэджвання фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення пад назвай “П’яны вадзіцель!”

Алкаголь – адзін з самых каварных ворагаў вадзіцеля, бо робіць яго безабаронным перад магчымай небяспекай. Аднак нецвярозы чалавек не заўважае гэтага – наадварот, ён лічыць, што стаў разумнейшым, мацнейшым і больш паспяховым. Ён завышае свае здольнасці і магчымасці.

Паважаныя вадзіцелі, памятайце: сеўшы нецвярозым за руль, вы свядома дапускаеце сур’ёзнае парушэнне правілаў дарожнага руху, за якое прадугледжана строгае пакаранне. Але самае страшнае: вы можаце стаць віноўнікам дарожна-транспартнага здарэння, у якім могуць пацярпець вашы блізкія і вы самі. Няўжо некалькі грамаў алкаголю каштуе даражэй, чым здароўе і жыццё чалавека?!


------------------------------------------------------

У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.